Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме...

20
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук Электронная прэзентацыя Аўтар: А.У. Каляга старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы

Transcript of Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме...

Page 1: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліныў сістэме гістарычных навук

Электронная прэзентацыяАўтар: А.У. Каляга

старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ

імя Янкі Купалы

Page 2: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

План

• Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і іх месца ў гістарычнай навуцы

• Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства• Прадмет даследавання дапаможных гістарычных

дысцыплін. Іх сувязь паміж сабой і іншымі навукамі• Класіфікацыя дапаможных гістарычных дысцыплін

Page 3: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і іх месца ў гістарычнай навуцы

• Паняцце «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны» з’яўляецца інтэрнацыянальным. Зыходным выступае нямецкі тэрмін «die historischen Hilfswissenschaften». Аналагічныя вызначэнні існуюць у французскай, англійскай, польскай і іншых мовах («les sciences auxiliaires de l'histoire», «the auxiliary historical disciplines», «nauki pomocnicze historii» і да т.п.).

• Да класічных «дапаможных гістарычных дысцыплін» адносяцца палеаграфія, дыпламатыка, храналогія, метралогія, сфрагістыка, геральдыка, нумізматика, генеалогія.

Page 4: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліныі крыніцазнаўства

• Гістарычная навука будуе свае высновы на матэрыяле гістарычных крыніц.

• Пад гістарычнай крыніцай разумеюць усе рэшткі мінулага, якія звязаны з дзейнасцю людзей і адлюстроўваюць гісторыю чалавечага грамадства (гл. далей).

Page 5: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліныі крыніцазнаўства

• Прадукты і сляды дзейнасці людзей дайшлі да нас у выглядзе крыніц рэчавых (рэшткаў прылад працы і зброі, прадметаў побыту, архітэктурных збудаванняў), лінгвістычных (мовы), этнаграфічных (нораваў, звычаяў), вусных (фальклору) і г.д. Са з’яўленнем і развіццём пісьменства паўсталі пісьмовыя крыніцы, а ў найноўшы час, дзякуючы развіццю тэхнікі, - гукавыя запісы, фота- і кінадакументы.

• Прыёмамі выяўлення, класіфікацыяй, распрацоўкай комплекснай методыкі апрацоўкі, вывучэння і выкарыстання крыніц займаецца крыніцазнаўства.

Page 6: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліныі крыніцазнаўства

• Першы этап навуковай крытыкі гістарычнай крыніцы звязаны з атрыманнем інфармацыі аб іх паходжанні.

• Для пісьмовай крыніцы гэта азначае ўстанаўленне часу і месца яе стварэння, аўтарства, умоў напісання і сапраўднасці, аднаўленне згубленых месцаў і першапачатковага тэксту, устанаўленне рэдакцый, копій, спісаў (гл. далей).

Page 7: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліныі крыніцазнаўства

• Першы этап крытыкі патрабуе ад даследчыка глыбокага аналізу тэксту, дадзеных мовы, імёнаў уласных, геаграфічных і тапаграфічных звестак, назірання за фармулярам, почыркам, знакамі пісьма і матэрыялам для пісьма, выкарыстання метралагічных, храналагічных, сфрагістычных і нумізматычных звестак. Умоўна гэты этап аналізу гістарычнай крыніцы называецца этапам знешняй крытыкі.

Page 8: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства

• Другі этап навуковай крытыкі гістарычнай крыніцы заснаваны на вывучэнні зместу крыніцы і мае на мэце ўстанаўленне яе дакладнасці, г.зн. высвятленне ступені адпаведнасці жыццёвых з’яў іх адлюстраванню ў крыніцы.

• На гэтым этапе ўстанаўліваецца паўната інфармацыі і навуковая каштоўнасць крыніцы (гл. далей).

Page 9: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства

• Задачы ўнутранай крытыкі пісьмовых крыніц патрабуюць перш за ўсё ўліку сацыяльнай пазіцыі, нацыянальнай і культурнай прыналежнасці іх аўтараў. Пэўны ўплыў на аўтара аказвае і гістарычная абстаноўка, у якой ён жыве і працуе.

• Умоўна гэты этап аналізу гістарычнай крыніцы называецца этапам унутранай крытыкі.

Page 10: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства

• Як суадносяцца крыніцазнаўства і дапаможныя гістарычныя дысцыпліны?

• Задачы і даследчыя прыёмы крыніцазнаўства і дапаможных гістарычных дысцыплін пераплецены і ўзаемазвязаны. Але крыніцазнаўства, якое займаецца класіфікацыяй крыніц, распрацоўвае комплексную методыку ўсебаковай знешняй і ўнутранай крытыкі крыніц і аналізуе ўсю іх сукупнасць, шырэй любой з дапаможных гістарычных дысцыплін, паколькі кожная з іх абмежавана «сваім» аб’ектам даследавання і «працуе» сваімі метадамі.

Page 11: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Прадмет даследавання дапаможных гістарычных дысцыплін

• Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны (іншая назва - спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны) - асаблівыя, адносна самастойныя галіны гістарычнай навукі, якія сваімі спецыфічнымі метадамі вывучаюць пэўныя віды або асобныя бакі формы і зместу гістарычных крыніц (Wikipedia).

• Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны (спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны) - сістэма навуковых дысцыплін, якія распрацоўваюць праблемы методыкі і тэхнікі гістарычных даследаванняў (Энцыклапедычны слоўнік).

Page 12: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Прадмет даследавання дапаможных гістарычных дысцыплін

• Прадмет даследавання дапаможных гістарычных дысцыплін можа вызначацца ў залежнасці ад:

1. характару матэрыялу крыніцы, які змяшчае пісьмовую інфармацыю (папірус, бяроста, папера, камень, метал і інш.);

2. тыпу крыніцы (пісьмовая крыніца, пячатка, манета, герб і інш.);

3. віду крыніцы (акт, летапіс, мемуары і інш).

Page 13: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Сувязь дапаможных гістарычных дысцыплін паміж сабой і іншымі навукамі

• Любая з дапаможных гістарычных дысцыплін супастаўляе свае назіранні з назіраннямі іншых сумежных дысцыплін і развіваецца ва ўзаемадзеянні з імі.

• Так, палеаграфія цесна звязана з храналогіяй. Веданне палеаграфіі дапамагае прачытаць літарныя выявы лічбаў, а палеаграфічныя назіранні над матэрыялам для пісьма, знакамі графікі, упрыгажэннямі могуць служыць ускосным доказам дакладнасці датавання.

Page 14: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Класіфікацыя дапаможных гістарычных дысцыплін

• Тры тыпы дапаможных гістарычных дысцыплін:1. дысцыпліны, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок, адну

частку ці ўласцівасць (характарыстыку) інфармацыі розных тыпаў і відаў гістарычных крыніц;

2. дысцыпліны, якія ўсебакова і цалкам вывучаюць інфармацыю якога-небудзь аднаго комплексу (тыпу або віду) гістарычных крыніц;

3. дысцыпліны, якія вывучаюць толькі адзін тып гістарычных крыніц, але рознымі метадамі і з рознымі мэтамі.

Page 15: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Класіфікацыя дапаможных гістарычных дысцыплін

Першы тып Другі тып Трэці тыпаб’ект прадмет аб’ект прадмет аб’ект прадметрозны розны розны адзіны адзіны розны

Генеалогія Баністыка АрхеаграфіяМетралогія Геральдыка АрхівазнаўстваПалеаграфія Дыпламатыка КадыкалогіяХраналогія Нумізматыка КнігазнаўстваЭпіграфіка Сфрагістыка Тэксталогія

Page 16: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Генеалогія

• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем роднасных узаемасувязей паміж людзьмі, гісторыяй родаў, паходжаннем асоб, складаннем генеалагічных дрэваў.

Page 17: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Метралогія

• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем мер - даўжыні, плошчы, аб’ёму, вагі - у іх гістарычным развіцці.

Page 18: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Палеаграфія

• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем знешніх прыкмет рукапісных крыніц у іх гістарычным развіцці.

Page 19: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Храналогія

• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сістэмы летазлічэння і календароў розных народаў і дзяржаў, дапамагае ўстанаўліваць даты гістарычных падзей і час стварэння гістарычных крыніц.

Page 20: Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

Эпіграфіка• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца

вывучэннем зместу і формы надпісаў на цвёрдых матэрыялах (камені, кераміцы, метале і інш.) і класіфікуе іх у адпаведнасці з іх часавым і культурным кантэкстам.