Правілы бяспекі ў кабінеце інфарматыкі
-
Upload
katya-latushko -
Category
Education
-
view
255 -
download
9
Transcript of Правілы бяспекі ў кабінеце інфарматыкі
Знаходзячыся ў кабінеце інфарматыкі, навучэнцы абавязаны:● выконваць дысцыпліну і парадак, правілы бяспекі і
чысціню;● займаць працоўныя месцы паводле ўказанняў настаўніка і
не змяняць іх самавольна;● займацца толькі тым відам дзейнасці, якую вызначыў
настаўнік;● неадкладна паведамляць настаўніку пра любыя
заўважаныя няспраўнасці абсталявання ці праграмнага забеспячэння;
● неадкладна паведамляць настаўніку пра любы выпадак траўматызму ў кабінеце, асабліва ад электрычнага току.
Правілы паводзін навучэнцаў у кабінеце інфарматыкі
Знаходзячыся ў кабінеце інфарматыкі, навучэнец мае права:
● на дапамогу і кансультацыю настаўніка;
● адмовіцца ад працягу работы з камп’ютарам, калі працягласць менавіта яго індывідуальнай працы перавышае дапушчальныя санітарныя нормы;
● самастойна экстрана адключыць электраабсталяванне, калі ад гэтага залежыць бяспека яго ці акружаючых
КРЫНІЦЫ НЕБЯСПЕКІ:● электрапрыборы з напружаннем 220 В, маніторы напружаннем на кінескопе да 18000 В, якія могуць з'явіцца крыніцай электратраўматызму;● наяўнасць электрапрыбораў павялічвае небяспеку ўзгарання;● маніторы камп’ютараў з'яўляюцца слабымі крыніцамі іянізавальнага выпраменьвання электрамагнітных, электрычных і магнітных статычных палёў.
Правілы тэхнікі бяспекі ў кабінеце інфарматыкі
ЗАБАРАНЯЕЦЦА● працаваць з электрапрыборамі, якія маюць пашкоджанні корпуса ці ізаляцыі злучальных правадоў;● вырабляць самавольнае пераключэнне раздымаў абсталявання;● прыносіць і самавольна падлучаць якое-небудзь абсталяванне;● устаўляць у адтуліну прыбораў староннія прадметы;● выключаць ці ўключаць прыборы без дазволу настаўніка.Калі ажыццяўляецца выключэнне/уключэнне, то інтэрвал часу паміж уключэннем/і выключэннем/уключэннем павінен быць не меней 15 секунд.
НЕАБХОДНА:● спыніць дзеянне току (лепш за ўсё экстраным выключэннем прыбораў, бо спроба адцягнуць пацярпелага можа прывесці да паразы токам ратуючага);● неадкладна паведаміць пра здарэнне настаўніку (нават калі на першы погляд усё абыйшлося лёгкім спалохам);● аказаць першую медыцынскую дапамогу, калі неабходна
У выпадку траўматызму электрычным токам
ЗАБАРАНЯЕЦЦА● выкарыстоўваць крыніцы адкрытага агню (запалкі, запальніцы, петарды і інш.);● прыносіць на ўрокі лёгкаўзгаральныя рэчывы (лакі, фарбы, порах і да т.п.);● карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі (у выпадку з'яўлення спецыфічнага паху падпаленай ізаляцыі, які адпавядае прыбор неабходна неадкладна адключыць і паведаміць настаўніку);● загрувашчваць ці зачыняць праходы да шляхоў эвакуацыі і доступ да сродкаў першаснага пажаратушэння;
Правілы пажарнай бяспекі
● ажыццяўляць тушэнне ўзгарання неадключаных электрапрыбораў вадой ці звычайнымі вогнетушыцелямі;● прыцягваць навучэнцаў да тушэння пажару.
НЕАБХОДНА:● неадкладна адключыць усе электрапрыборы, вызначыць крыніцы ўзгарання і ліквідаваць яго сродкамі першаснага пажаратушэння;● калі першасныя дзеянні па ліквідацыі ўзгарання на працягу першых жа хвілін не далі выніку, навучэнцы эвакуююцца паводле плану эвакуацыі, па школе аб'яўляецца трывога, паведамляецца пра пажар
У выпадку пагрозы пажару (узгаранні, задымленасці)
● адлегласць ад цэнтра экрана да вачэй навучэнцаў павінна быць не меней 60 см;● час інтэнсіўнай бесперапыннай работы на камп’ютары не павінен перавышаць 25 хвілін, пасля чаго абавязковы перапынак з размінкай;● у кабінеце павінна быць забяспечана праветрыванне паміж заняткамі.
Санітарна-гігіенічныя нормы пры рабоце з камп’ютарам