Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI...

18
Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII стст.

description

Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII стст. План. Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў сельскай гаспадарцы. 2. Рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. - PowerPoint PPT Presentation

Transcript of Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI...

Page 1: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Сельская гаспадарка і

гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI –

XVIII стст.

Page 2: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

1. Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў сельскай

гаспадарцы

План

2. Рост гарадоў і гарадскога

насельніцтва

3. Узнікненне мануфактурнай

вытворчасці

Page 3: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

1. Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў сельскай гаспадарцы Эканоміка ВКЛ у XVI-XVIII стст. мела аграрны характар.

У XVI ст. побач з феадальнай гаспадаркай, якая насіла натуральны характар (у гаспадарцы ўжывалася ўсё, што выраблялася, прадукцыя не прызначалася для гандлю), усталёўваецца фальварковая гаспадарка.

Шляхецкі двор

Фальварак – двор і гаспадарка землеўласніка, вытворчасць якой скіравана на продаж і мае таварны характар.

Page 4: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Ва ўмовах павялічэння ў Заходняй Еўропе попыту на збожжа і цэн на хлеб станавіўся прыбытковым гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй.

Феадалы пашыраюць плошчу панскай ворнай зямлі і патрабуюць ад залежных сялян за карыстанне зямельным надзелам адпрацаваць на ёй паншчыну. Такім чынам у ВКЛ паступова складвалася фальваркова-паншчынная сістэма. Сялянская сям’я на ворыве

Пашырэнне пасяўных плошчаў

Ганадаль збожжам

Натуральная гаспадарка

XIV-XV стст.

Фальварковая гаспадарка

сяр.XVI-сяр.XIX стст.

Page 5: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Магнаты і шляхта заканадаўча аформілі сваё права на валоданне зямлёй. Сяляне вымушаны былі звяртацца да шляхціца, каб той выдзяліў ім зямельны надзел. За карыстанне надзелам селяін выконваў пэўныя павіннасці.

Галоўнымі з іх, як і раней, з’яўляліся: • паншчына – адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на тыдзень на зямлі феадала (у XVI ст. яна павялічылася з 1 да 2, а ў XVII ст. складала 3-4 дні на тыдзень),• чынш – грашовы падатак (у тых месцах, дзе апрацоўка панскай зямлі была немэтазгоднай). Усяго існавала каля 120-140 павіннасцей.

Магнат з сям’ёй

Селянін

Page 6: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Каб упарадкаваць сялянскае землекарыстанне і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы – валока (21,36 га), з якой ад сялян патрабавалі аднолькавыя падаткі і павіннасці.

У 1557 г. вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам быў падпісаны дакумент пад назвай “Устава на валокі”, які прадугледжваў правядзенне аграрнай рэформы – шэрагу мерапрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі.

Жыгімонт Аўгуст

Сялянскія гаспадаркі атрымалі ў сярэднім паўвалокі на сям’ю. Лепшыя землі адышлі пад панскія фальваркі.

Page 7: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Увядзенне валокі азначала далейшае запрыгоньванне сялян. Памеры павіннасцей землеўласнік вызначаў асабіста, і яны пастаянна раслі. Працэс запрыгоньвання знайшоў сваё ўвасабленне ў Статутах ВКЛ.

Дазвол вяртання беглых

сялян на працягу 10 гадоў

Працэс запрыгоньвання сялян у XVI ст.

Статут 1529 г.“Устава на валокі” 1557 г.

Статут 1566 г. Статут 1588 г.

Замацаван-не сялян за валокамі

Замацаван-не 10-

гадовага тэрміну вышуку беглых сялян

Устанаўлен-не 20-

гадовага тэрміну вышуку беглых сялян

Page 8: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Шмат зямельных уладанняў дзяржавы, царквы, магнатаў здаваліся ў арэнду (выкарыстанне за пэўную плату на пэўны тэрмін) арандатарам – часовым гаспадарам, якія імкнуліся “выбіць” як мага больш грошай з падуладных сялян. Адсюль – барацьба сялян супраць арандатараў.

Прыкладам такой барацьбы стала Крычаўскае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы ў 1740-1744 гг.

Геранім Фларыян Радзівіл

Зброя сялян

Цікава, што паўстанцы выступалі не супраць уладальніка зямель Радзівіла, які выглядаў у вачах сялян панам-дабрадзеем, а супраць арандатара. Геранім Радзівіл, адзін з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, жорстка падавіў паўстанне.

Page 9: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Рост абмену прадуктамі паміж горадам і вёскай, пашырэнне таварна-грашовых адносін прывялі ў XVI ст. да колькаснага росту гарадоў і гарадскога насельніцтва ў ВКЛ. У большасці гарадоў пражывала ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Значнымі цэнтрамі з насельніцтвам больш за 10 тыс. чалавек былі Берасце, Магілёў, Пінск, Віцебск.

Практычна ўсе гарады ў XVI –першай палове XVII ст. атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне).

2. Рост гарадоў і гарадскога насельніцтва

Ратуша ў Віцебску

Герб Віцебска

Page 10: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Адасобленыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната або царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі. На іх не распаўсюджаваля улада органа гарадскога самакіравання – магістрата.

Кіруючыя пасады ў магістраце (кіраўнік – войт) захопліваліся прадстаўнікамі багатых гарадскіх вярхоў, якія перакладалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан.

Магістрат

Рада

Бурмістр Радцы

Лава

ЛаўнікіВойт

Маёмасныя і цывільныя справы

Судовыя і крымінальныясправы

Page 11: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Магдэбургскім правам таксама карысталіся некаторыя мястэчкі – населеныя пункты пераходнага ад вёскі да горада тыпу. Іх колькасць пастаянна павялічвалася.

У XVI ст. у беларускіх гарадах, дзе 25-50% насельніцтва займалася рамяством, узніклі цэхі – арганізацыі майстроў па разнастайных спецыяльнасцях. Рамеснік, які не уваходзіў у такую арганізацыю, не мог прадаваць сваю прадукцыю на мясцовым рынку.

Герб муляраў і ганчароў

Герб кавалёў і слесараў

Каб дасягнуць высокага звання майстра, трэба было спачатку стаць яго вучнем, потым падмайстрам, здаць экзамен на званне майстра – вырабіць шэдэўр (арыгінальную рэч, якую называлі “штукай”).

Page 12: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Замацаванне фальваркаў садзейнічала развіццю гандлю. У малых гарадах і мястэчках звычайна з вясны да пачатку восені ў дні рэлігійных свят праходзілі кірмашы – адна-, двухдзённыя таргі.

Буйныя гарады з’яўляліся гандлёвымі цэнтрамі. Купцы, якія займаліся замежным гандлем, называліся гасцямі, а буйныя гандлёвыя шляхі – гасцінцамі. Яны абсаджваліся з абодвух бакоў дрэвамі і звязвалі Заходнюю Еўропу і Усходні Свет.

Ратуша і гандлёвыя рады. Нясвіж

Ратуша і гандлёвыя рады. Шклоў

Page 13: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

У канцы XVIII ст. быў распрацаваны праект будаўніцтва Бярэзінскага канала, які ў пачатку XIX ст. злучыў басейны рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро.

У канцы XVIII ст. пачалося будаўніцтва канала, які злучаў басейны рэк Дняпро і Нёман, на сродкі магната Міхала Казіміра Агінскага. Ён атрымаў назву Агінскага канала і стаў поўнасцю суднаходным у пачатку XIX ст. Да нашых дзён частка канала на тэрыторыі Беларусі абмялела і страціла гаспадарчае значэнне.

Агінскі канал

Page 14: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Войны другой паловы XVII – XVIII ст. прывялі беларускія гарады да страшэннага разбурэння. Значна скарацілася іх насельніцтва. У канцы XVIII ст. яно было шматэтнічным (шматнацыянальным). Вялікую колькасць гарадскіх жыхароў складалі яўрэі, якія часта ратаваліся на верацярпімай беларускай зямлі.

У гарадах таксама жылі прыхільнікі розных веравызнанняў. Яўрэі былі іудзеямі, татары – мусульманамі, просталюдзіны падтрымлівалі уніяцкую або праваслаўную царкву. Зразумела, што на гарадскіх вуліцах можна было пачуць розныя мовы.Мячэць. Навагрудак

Сінагога. Быхаў

Page 15: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

У XVIII ст. цэхавая арганізацыя вытворчасці пачынае саступаць месца мануфактурнай вытворчасці. Мануфактура – прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і шырокім яе падзеле. Мануфактуры з’яўляліся пераходнай формай вытворчасці ад рамяства да фабрыкі.

• выкарыстанне машын• наёмная праца• падзел працы

3. Узнікненне мануфактурнай вытворчасці

Рамесная майстэрня

ФабрыкаМануфактура

• ручная праца• наёмная праца• падзел працы

• ручная праца

Мануфактуры ўзнікалі найперш у малых гарадах і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі.

Page 16: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Першыя мануфактуры з’явіліся ў 10-30-х гг. XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры (сучасная Мінская вобл.)

Урэцкая мануфактура стала першым прадпрыемствам па вырабе люстэрак ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Створаная на ўзор Дрэздэнскай каралеўскай люстэрні, яна набыла еўрапейскую вядомасць.

Урэцкае шкло

Ва Урэччы і Налібоках выраблялі аконнае шкло, шкляны посуд, які аздаблялі гравіроўкай, граненнем і размалёўвалі золатам, срэбрам.

Page 17: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Шырокую вядомасць набылі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў (персіярні), якія належалі Радзівілам.

Ткацкая мануфактура ў Карэлічах (сучасная Гродзенская вобл.) славіліся сваімі вырабамі – шпалерамі (бязворсавымі дыванамі) з адлюстраваннем на іх гістарычных падзей, абрусамі, палатном для абіўкі сцен.

Шпалера Карэліцкай мануфактуры

Шаўковыя паясы

Page 18: Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII  стст.

Зрабіце тэст па тэме