галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

9
Прэзентацыя для чацьвёртага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі АD.NAK! Намінацыя: Беларускаарыентаванырэкламны і камунікацыйны праект Шляхетная парцаляна ручнога вырабу KARALI

Transcript of галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

Page 1: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

Прэзентацыя для чацьвёртага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі АD.NAK!

Намінацыя: Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект

Шляхетная парцаляна ручнога вырабу KARALI

Page 2: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

1

Парцаляна KARALI – вытанчанасць

шляхетнага посуду

Кожная калекцыя парцаляны KARALI адмыслова распрацаваная, каб

дадаць у вашую прастору часцінку нацыянальнага каларыту. Ранішняя

кава ці вечаровая гарбата, адпачынак ля зімовага камінка ці вечар на

летняй верандзе – кожны пачастунак з парцалянай KARALI стане для

вас чароўным рытуалам шляхетнага хараства. З парцалянай KARALI ў руках вы заўсёды адчуеце непаўторную прыгажосць моманту.

Page 3: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

2

Кожная калекцыя

парцаляны KARALI

апавядае пра адметнасці

беларускай культуры і

гісторыі

Праз рэльефы і дэколі на кубках, імбрыках, сальніцах, мыльніцах і шклянках KARALI вы дакранецеся да вытанчаных узораў выцінанак, шляхетных формаў княскіх мячоў і алебардаў ды іншых адметнасцяў беларускай культуры і гісторыі: іх цікава

абмеркаваць з сябрамі, з імі важна пазнаёміць дзяцей, іх прыемна прэзентаваць гасцям з-за мяжы.

Page 4: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

3

Парцаляна KARALI робіцца рукамі

з матэрыялаў найлепшай якасці

Для вырабу парцаляны KARALI, як посуду, так і аксесуараў для ваннага пакоя, мы выкарыстоўваем

толькі высакаякасныя парцалянавыя масы і глазуры,

якія імпартуюцца выключна з Еўропейскага Звязу. Парцаляна KARALI робіцца рукамі з дапамогай

адмыслова зробленых формаў. Кожны парцалянавы

прадмет KARALI патрабуе руплівай працы майстра:

адліўкі, шліфоўкі, зачысткі, глазуроўкі ды іншай

ручной апрацоўкі. У выніку парцаляна KARALI

атрымліваецца тонкай, белай, утульнай і шляхетнай.

Page 5: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

Калекцыя «Зброя Вялікага

Княства Літоўскага»Створаная пад

уздзеяннем магіі эпохі рыцарства,

сярэднявечча. Спадчына

ВКЛ здабывалася

мячамі, пікамі, алебардамі, ступіцамі, сякерамі і мужнасцю

адважных ваяроў. Смелае спалучэнне

выяваў халоднай зброі з пацалянай, што нясе

цяпло і ўтульнасць,

узрушвае пачуцці, прымушае кроў хутчэй

бегчы ў жылах, а руку мацней сціскаць кубак.

Page 6: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

5

Кубак «Зброя ВКЛ»

Бярдыш – старадаўняя халодная зброя ў выглядзе сякеры з адным лязом у форме паўмесяца і з доўгім драўляным дрэўкам. У ВКЛ бярдыш прыйшоў са

Старажытнага Усходу. У ХV-ХVІІІ стагоддзях бярдыш стаўся масавай

зброяй гараджан і сялян-паўстанцаў, гарадской варты і брамнікаў. З

укарочаным і патоўшчаным дрэўкам бярдыш выкарыстоўваўся як сякера

для пабудовы драўлянай агароджы ваеннага лагеру, стварэння лясных засек і завалаў. Бярдыш служыў таксама падстаўкай–фаркетам для

вядзення агню з агнястрэльнай зброі.

Партызан альбо

партызана – калюча-

сякучая дрэўкавая зброя,

што выкарыстоўвалася ў ВКЛ у ХVІ-ХVІІ стагоддзях. Першапачаткова

наканечнікі партызаны

вырабляліся са старых мячовых клінкоў.

Алебарда дадавалася да

шляхецкага герба за

асаблівыя заслугі рыцара.

Алебарда з’явілася ў Еўропе ў канцы ХІІІ стагоддзя і ўялала з сябе

спалучэнне кап’я, сякеры і крука. Алебарда

прызначалася для

сцягвання вершніка з каня. З позняга

сярэднявечча да нашых дзён алебарду выкарыстоўваюць як парадна-цэрыманіяльную

зброю.

Page 7: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

Калекцыя «Выцінанка»

Парцаляна KARALI калекцыі «Выцінанка»

упрыгожаная арнаментальнай выцінанкай з выявай Дрэва жыцця і кахання – абярэг Вашай сям’і і сакральны падарунак з глыбокім

сэнсам, з найлепшымі зычэннямі доўгага

жыцця і ўзаемнага кахання Вашым блізкім.

Page 8: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

7

Імбрык

«Выцінанка»

Раслінны арнамент – надзвычай папулярны матыў выцінанкі. Ён адлюстроўвае хараство прыроды і натхняе, удыхае жыццё

ў парцаляну. Фантастычныя хітраспляценні галінак, лісточкаў, кветак пераносяць Вас ў свет мрояў. Пільны позірк выхапіць

пары птушак на галінках казачнага дрэва. Птушка ў народным

уяўленні асацыюецца з вясной, цяплом, святлом. Казачныя

птушкі, якія з замілаваннем глядзяць адна адной у вочы –

старажытны сімвал узаемнага кахання.

Page 9: галіна яшчанка, вольга раманюк L 1-parcalana_karali_final

Некаторыя факты пра парцаляну KARALI

Ідэя выраблення парцаляны KARALI

узнікла ў пачатку 2012 году. Аўтары - Галіна Яшчанка і керамістка

Вольга Раманюк

На дадзены момант прадаецца 2 калекцыі парцаляны KARALI - «Зброя ВКЛ» і «Выцінанка». Рыхтуюцца да выйсця яшчэ 2

калекцыі – «Дрэва Радзівілаў» і «Жывая»

Першая партыя парцаляны KARALI для

абмежаванага продажу з’явілася ў снежні 2012 году, у масавы продаж парцаляна

KARALI паступіла ў чэрвені 2013 году

Нашая міссія будзе выкананая, калі ў кожнай беларускай сям’і з’явіцца хаця

б адзін прадмет з парцаляны KARALI

Знайсці больш інфармацыі, паглядзець больш

фатаздымкаў, а таксама набыць парцаляну KARALI

вы можаце на нашым сайце www.karali.by