Дзеці Фуко # 4

8
Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 1 Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) êàñòðû÷í³ê 2009

description

Дзеці Фуко # 4

Transcript of Дзеці Фуко # 4

Page 1: Дзеці Фуко # 4

Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 1

Äçåö³ Ôóêî# 2 (04)êàñòðû÷í³ê 2009

Page 2: Дзеці Фуко # 4

Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 2

In camera caritatis

ìàíüÿêàìÑóñòðý÷à ç ³íòýë³ãåíòíûì

СЁННЯ ПАЙШЛІ З ЖОНКАЙ У НАЧНУЮ КРАМУ. НЕ ПАСПЕЛІ ДАЛЁКА АДЫЙСЦІ АДДОМУ, ЯК НАС СПЫНЯЕ НЕЗРАЗУМЕЛЫ МУЖЧЫНА. ЁН ІНТЭЛIГЕНТНА ПРАЦЯГ-ВАЕ РУКУ І ПАЧЫНАЕ ЗНАЁМІЦЦА З НАМІ.

ТЭКСТ: ЮРЫЙ КАСЦЕНЬ

Яго імя - Сяргей. Сяргейкліча хлопчыка, з якім ужо,відаць, паспеў завесці размову.З другакурснікам Ігарам знаё-мімся таксама.

- Які метал вам больш пада-баецца? - пытаецца Сяргейголасам з пахам перагару, пазі-раючы на нашы вушы.

- Срэбра, - адказвае жонка.- Станоўчы адказ. А вам?- Мне тое самае, - адказваю

я.- Ааа, калііі... Ладна... Чакай-

це. Няхай пройдзе жанчына, ато непрыстойна выкідаць неда-палак у яе прысутнасці. - Сяр-гей чакае, пакуль міне нейкаяжанчына, пасля выкідае сваюдапаленую да самага фільтрацыгарэту за плот ля дзіцячагасадка. - Ніхто не бачыў.

- Воля, - звяртаецца ён дамаёй жонкі, - я ўгадаў? А выІгар? Я ўгадаў?

- Не, я не Ігар, - кажу я. - Ігар

- вось.- А як вы думаеце, кім я не

магу быць?- Вы не настаўнік, не кіроў-

ца, не інжынер, не філосаф... -пералічвае Воля

- Не мент, - дадае мужчына,загінаючы на руцэ пяты палец.- Я не мент... А вы не падслу-хоўвайце, - звяртаецца да Ігара,які грызе ў гэты час пальцы, іпапярэджвае яго, - нельга так,там шмат мікробаў. Я правяраў.

- А хто вы? - пытаецца Воля.Мужчына паспявае разявіць

рот, але не паспявае нічогасказаць. Сціхае, бо бачыцьлюдзей і чакае, пакуль яныпройдуць. У гэты час Ігар, неразвітаўшыся, хутчэй уцякае.Застаемся адны.

- Вось мы і адзін на адзін, -працягвае размову Сяргей. - Авы дзяўчыну кахаеце? - пы-таецца ён у мяне.

- Так.

- Гэта добра, што вы знай-шлі адзін аднога. Добра, каліёсць сапраўднае каханне...Добра, што вы кахаеце... Не, выне пужайцеся, я не маньяк.Юра, я ўгадаў? Вы не бойцеся.У мяне ёсць дзеці. Вам колькігадоў?

- 20.- У вас яшчэ ў дзяцінстве...

У вас плоскаступнёвасць...Раптам Сяргей зноў змаў-

кае, бо ля нас прасоўваеццабабулька з торбай.

- Гэта не мая мама! - жартуеён.

Дзіўна, у мяне і сапраўдыплоскаступнёвасць. Я гляджуна гэтага цікавага чалавечка ідумаю, хто ж ён такі насамрэч.Няўжо маньяк? Альбо простадурны п'яны? І...

- Хто вы? - задае яму яшчэраз ужо знаёмае пытанне Воля.

- Прызнаюся, што я не мент.У мяне няма зорак... Я чалавек.

Я не люблю нелюдзей. Са-праўдныя людзі прыстойныя іадданыя. Вось вы ж таксамалюдзі? Калі б вы не былі лю-дзьмі, я б да вас не падыйшоў.Воля? Я не памыліўся? А коль-кі вам гадоў?

- Столькі ж, - паказвае намяне.

- Гэта што значыць? - пера-пытваецца Сяргей.

- Таксама 20.- Добры тэрмін. Ну я ў сэн-

се... Добры ўзрост. Ужо можнашашлыкі замочваць...

І зноў, калі праходзяць лю-дзі, мужчына вытрымліваецішыню і чакае, пакуль яны

знікнуць.- Вось мінакі...- Я думаю, што і нам варта

застацца мінакамі, - намякаюСяргею на тое, што мы жадаемсысці.

- Так, мяне таксама людзі ча-каюць, - паказвае на гадзіннік.- Вы не бойцеся... Пакуль я звамі, вас ніхто не пакрыўдзіць.Тут ніхто нікога не чапае. Выведаеце, як мяне завуць? Япадкажу. 17 літара ў алфавіце.

- Сяргей.- Ну, як вы здагадаліся?- Мы пойдзем?- Так. Дзякуй... Вы кахайце...

Гэта добра, калі ў людзей

шчырыя пачуцці.Паціскае мне руку, кажа ў

вуха, але не шэптам:- Не бойцеся, я гэтага рабіць

не буду.Пасля паціскае руку Волі.

Просіць у мяне дазволу паца-лаваць. І яшчэ раз цісне мнеруку. Нарэшце развітваемся.

Пад начніком шмат ментоўі ў сцілку п'яных.

- Ах, якія. Гы-гы-гы. Адзінпад аднаго падстрыгліся, -смяюцца нейкія бухія бабы знашых кароткіх прычосак.

- Не звяртайце ўвагі на быд-ла, - супакойваюць нас двацвярозыя хлопцы. ÄÔ

Page 3: Дзеці Фуко # 4

Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 3

Ìóçåé âàëóíî¢

- Ты зноўку маеш рацыю.Сёння насамрэч халодна. Яб хацеў, каб зараз было лета.Табе ж летам прыемна тутакастаяць. І восеньскіх дажджоўлетам няма. Хіба толькі калізоры падаць пачнуць. Памя-таю, мне гісторыю распавяліпра аднаго чалавека. Я самяго не ведаў, але паглядзеў бына такога вар’ята. Кожныягоны дзень быў падобны натой, які ён ужо пражыў. Вядо-ма, для яго гэта было нату-ральна. Бо ён быў камянём.Я, канешне, у гэткае глупстване веру. Ды ці варта чалавекубыць камянём калі ён чала-век. Але ж, прынамсі, чуткатакая хадзіла. Старыя людзіказалі, што ўдзень ён быўзвычайным жыхаром тоймясціны, а па начах валуномкаціўся з гары. Дарэчы са-мыя старыя з нашых могуцьцябе адвесці да яго. Я сам непавяду, бо не люблю ўсіхгэтых баяк пра недакладныярэчы. Адразу табе кажу: я

чалавек просты, чаго сваімівачыма не бачыў, таго неведаю і ведаць не хачу. Умежы нашага музея валуноўён не ўваходзіць. Але ж,ведаеш, я чалавек не дурны,бяды на сваю галаву не шу-каю. А калі камісія там якая,дык кажу, што наш. Тамупрыйдзецца табе кілометрадва прайсці. Толькі пойдзешадзін. Бо дзяды мае старыя,да вечара валачыцца будуць.А ноччу туды лепей не ха-дзіць. Ды і лес недалёка. Не,я гэтым недакладным рэчамне давяраю.

Загадчык музея валуноўсунуў мне ў руку паперку, наякой было напісана: “Дазва-ляю правесці навукова-дас-ледчыя мерапрыемствы нааб’екце нумар…”. Не дачы-таўшы, я паклаў аркуш укішэню і пайшоў шукацьдзеда, які ведаў тыя мясціны.На парозе мяне сустрэладалікатная паненка ў шызыхтуфельках. Яна запрасіла

мяне на кухню, дзе абедалачалавек пяць, калі не болей.Мяне хутка пасадзілі за столі прапанавалі бульбы сашкваркамі. Дзед, праўда,вельмі маласольныя агуркіхваліў. Але есці я не хацеў,таму адмовіўся. Тады мнепрынеслі кубачак гарбаты.Яе я прыняў з задавальнен-нем.

- Ты сёння не ідзі. Ноччу згэтымі валунамі рады недаш. Я, канешне, памятаючасы калі наша ўлада наватз камянёў словы выбівала,але ж калі гэта было.Гэткага ў вашых кніжкахне напісана. Ведаеш, сту-дэнт, я так лічу, гісторыя– гэта такая навука, уякой загаворуць усе: ікамяні, і людзі, і пудзілыўва гародах. Ну, ладна.Хопіць з цябе той гісто-рыі, лепш на дзеўкумаю паглядзі. Прыга-жэйшай у нас няма.

Дзед хутка нама-

ляваў на старой мапе не-калькі рысачак і прыцягнуўяе да мяне.

- Пойдзеш прама, а каліпабачыш пяты валун, звер-неш ад яго ўлева. Тамакабудзе сцежка ў лес. Суньсяпраз яго, так спакайней будзе.Дрэвы ўсё ж такі не людзі,за грошы не з’ядуць. Сцежкавывядзе да валуна. Пройдзешпрама метраў, мусіць, дзвес-це і ты перад ім. Лепш бы ты

хлопец ажа-ніўся.

Я ўзяў мапу і пайшоў упакой. Мне яго вылучыўзагадчык музея. Пакойчыкбыў невялікі: ложак ды стол.Я прылёг трошкі адпачыць.На дварэ шоў дождж. Часамз даху скочвалася кропля. Ікалі яна рабілася зусім цяж-кай, падала ўніз, біўшы ўнейкі бляшаны таз. Спачаткуяна зусім не перашкаджаламне драмаць. Але потым япачаў чакаць гэтую кроплю,што, падаючы, быццам ля-пала ў бубен. Я пачаў лічыць

секунды. Мяне цікавілапраз колькі прый-

дзе наступ-

ная кропля. Праз гадзінузастаўся толькі гук. Я чуў якнешта адлічвае час у маёйгалаве. Мяне пачынала гэтанепакоіць. Я схапіў мапу,ліхтарык і пабег да яго. Мнезахацелася разгадаць ягонуютаямніцу. Але ў мяне нічогане атрымалася.

Перада мной стаяў звы-чайны, для мяне, валун.Адзін з такіх, якія я бачыўмільён разоў. Ён нават падаў-ся мне спакайнейшым заастатнія. Я не мог зразумецьу чым тутака справа. Бо небыло ў ім нічога надзвы-чайнага. Акрамя толькі таго,што ён камень і кожны маў-

клівы дзень для яго і са-праўды аднолькавы.

Я не мог зразумець у чым тутака справа. Бо не было ў ім нічога надзвычайнага. Акрамя толькі таго, што ён камень і кожны маўклівы дзень для яго і сапраўды аднолькавы.

ТЭКСТ: ВОЛЯ БАРКОЎСКАЯ

ÄÔ

Non uno luna nitet vultu

Page 4: Дзеці Фуко # 4

Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 4

Ç ÂÀÄʲÌÍÓÒÐÎÌ×ÀËÀÂÅÊ

Я чалавек. Звычайны чалавек, такі ж, як усе, як і вы. Я маю свае перакананні, сваю праўду, якая адрозніваецца ад праўды астатніх. Напэўна, за гэта мяне шмат хто, а можабыць і ўсе, ненавідзяць... Я не імкнуся вырвацца наперад, адрозніцца, здзейсніць неабдуманы ўчынак, мне лепш заставацца цалкам шэрай масай, бязцелай і бязмэтнай.

ТЭКСТ: ТАРАС АПАРЫК

Art house

Page 5: Дзеці Фуко # 4

Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 5

Я не імкнуся выйсці наперад, ад-розніцца, здзейсніць неабдуманыўчынак, мне лепш заставацца цалкамшэрай масай, бясцелай і бязмэтнай.Я заўважыў, што часам бываю поўныхалоднага цынізму, але мне гэта неперашкаджае і нават дапамагае цвя-роза глядзець на свет і правільнаацэньваць сітуацыю. Я ў сістэме!

Нарадзіўся я ў вялікім горадзеБезназоўску. Маці не памятаю, яеніколі са мной не было. Як распавядаўмне бацька, Сяргей АнатолевічМікалаеў-Нідвараеў, мая маці па-мерла пры родах. Бацька, дарэчы,акадэмік нейкага буйнога НДІ г.Безназоўска, колькі я сябе памятаю,стала піў. Нават не піў, а бухаў, жраўгарэлку і біў мяне. Была ў яго яшчэадна цікавая асаблівасць: на раніцайён уставаў без адзінага сімптому пах-мелля, мыўся, нацягваў на нос сваежахлiвыя акуляры, доўга прасіў умяне прабачэння за збіццё і сыходзіўна працу. Выпадкі п'янства і збіванняўадбываліся не вельмі часта, але з дак-ладнай, уласцівай акадэміку перы-ядычнасцю (прыкладна раз у ты-дзень). Увечары ён прыходзіў дахатыз пачкам пельменяў у сваім дып-ламаце – гэта заўсёды забаўляламяне. Мы ў маўчанні вячэралі, дак-ладней, толькі ён, а я ў гэты час хуткаапісваў дзень, праведзены ў школе.Пасля вячэры, калі ў бацькі быўдобры настрой, ён распавядаў мненайцікавейшыя гісторыі аб даследа-ваннях у НДІ, кур'ёзы, якія адбывалісяз яго супрацоўнікамі, ці яшчэ што...Калі ж настрой яго быў дрэнным, ён

распавядаў мне вельмі страшныягісторыі аб шыбеніках, мерцвяках іпярэваратнях. Я баяўся гэтых гіс-торый, а ён ведаў гэта і распавядаў іхдля таго, каб я не чапляўся да яго зроспытамі. Пасля такіх гісторый я неспаў начамі. Я не крыўдзіўся набацьку. Я любiў яго і быў яму ўдзячныза ўсё. Ён, пэўна, дагэтуль жыве нанашай кватэры, прапівае сваю пенсіюі гніе жыўцом. Хай гніе!

Калі я вучыўся ў 42-й безназоў-скай школе, мяне таксама білі, але біліжорстка і ніколі не прасілі прабачэн-ня. У мяне адбіралі булачкі ў буфеце,мачалі галавой ва ўнітаз і ўсялякздзеквалiся... Я не крыўдзіўся на сваіхтаварышаў, нікому не распавядаў абгэтых здзеках і гатовы быў кожныдзень падстаўляцца пад іх дзікіяўдары. Затое ў выпускным 11-ымкласе я заслужыў іх ласку, уліўся ў іх

кампанію, дзе мяне ўжо не так моцнабілі. Мне было добра, я быў шчаслівыі слабы. Я слабы!

Пасля школы з-за цяжкіх цялес-ных пашкоджанняў мяне прызналінепрыдатным для войска, і я паступіўва універсітэт. Там мяне не білі, алестала зневажалі. Усе: студэнты, вы-кладчыкі, нават тэхнічкі. Я любiў усіхтады, калі мяне ненавідзелі, па-гарджалі, ставіліся, як да апошняга

лайна. Я, у прынцыпе, такім і з'яў-ляўся. Быў, ёсць і буду лайном. Ялайно!

У мяне ніколі не было дзяўчыны,я маю на ўвазе да інстытута. Алепасля яго з'явілася яна, Наташа. Мы зёй ледзь не ажаніліся. У мяне быладобрая праца, хата, грошы і была яна,якая сядзела п'яўкай на мне і маіхграшах. Яна вельмі любiла грошы іраскошу, але не любiла адно – мяне.Проста ненавідзела, як і ўсё астатнія.Я кахаў яе... Наташа цалавалася зіншымі хлопцамі нават у мяне навачах, прыводзіла іх дахаты, зачы-нялася з імі ў спальні, а я сядзеў угасцінай і глядзеў тэлевізар. Нарэшцемы з ёй развіталіся. Яна мяне кінула,сышла, забраўшы з сабою шматгрошай, каштоўнасцяў і маю душу. Яне пакрыўджаны, я кахаю яе дагэтуль.

Пасля ўсяго перажытага я кінуўпрацу і здурэў. Так. Вам не здалося.Без душэўных пакут і лішніх перажы-ванняў у адзін выдатны дзень яздурэў. Зараз я знаходжуся ў клініцыдля псіхічнахворых, дзе і пішу сваюкароткую біяграфію. Я знаходжусятут ужо пяць гадоў. Паляпшэнняў мойлекар не назірае. Ну і добра. Тутдосыць спакойна, ціха, ляжаць ра-зумныя і звар'яцелыя людзі. Ёсць ітакія, як я... Я не ведаю свайго ды-ягназу ды і не жадаю ведаць, мнедобра, я прыстасаваўся. Я простазразумеў, што я – чалавек з вадкімнутром, мяккі, хворы і дурны. І,хутчэй за ўсё, я зусім не чалавек. Я нечалавек! ÄÔ

Art house

Page 6: Дзеці Фуко # 4

Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 6

Êí³æêàСТАРЫ ЧАЛАВЕК КРОЧЫЎ ПА ДАРОЗЕ Ў СВАІХ ДЗIРАВЫХ ТУФЛЯХ. ЧАСАМ ХАЛОДНЫЯ НОГІ ГРЫЗЛІ СУТАРГI. АЛЕ ГЭТА ЯГО БОЛЕЙ НЕ ЦІКАВІЛА. УСЁ СВАЁ ЖЫЦЦЁЁН ПРАЖЫЎ, ЯК ЧУЖОЕ. І ЗАРАЗ ЯГОНАЕ БЯЗГЛУЗДАЕ ІСНАВАННЕ НАГАДВАЛА ЛЮБУЮ КНІЖКУ З ЧЫЁЙ-НЕБУДЗЬ ПЫЛЬНАЙ ПАЛІЦЫ.

ТЭКСТ: ВОЛЯ БАРКОЎСКАЯ

- І зноўку шкарпэткі мокрыя.Толькі высунуўся на двор, а ўжовяртацца трэба. Ды яшчэ гэты мілі-цыянт учора прычапіўся. Нерваў наіх не хапае. І што яму ад мяне трэба?Пільнаваў мяне цэлы дзень, а потымзнік ды ўсё. Як і не было нічога. Ну,бачыць бог, нерваў на іх не хапае. Адзiрка? Ці бачылі вы тую дзiрку ўтуфлях? З манету, калі не болей. Алеж хаджу. Што тутака зробіш… Невыкідаць жа мне іх. Усяго толькімесяц назад купіў, а падэшва ўжолопнуць паспела. І хай мне толькіпрадавачка скажа, што іхні абутаксамы лепшы. Я здыму і прама ў носёй ткну гэтым ботам. Пагляджу, штояна тады адкажа. Добра, пасунусяпаціху.

Чалавек у мокрых шкарпэткахішоў па кніжку. Сёння раніцай ёнпрачнуўся з неверагоднай, на ягодумку, мэтай. Яна тузала ягоныстраўнік з першым промнем во-сеньскага сонца. Чалавекам ён быўкультурным. Прынамсі, так лічыластараватая суседка Інэса Рычар-даўна. На выходныя яна заўсёдыездзіла да свайго кавалера ў прыту-лак для састарэлых. А суседу па-

кідала свае чырвоныя ружы. Яналічыла, што паліваць іх трэбаменавіта ў нядзельную раніцу.Разам з кветкамі Інэса Рычардаўнапакідала пластмасавую бутэльку ззелянявым налётам. І, тыкаючыпальцам ў паветры, нагадвала, штовыкарыстаць трэба толькі паў-бутэлькі. Бо раствор, які яна дадаеў ваду задарагі, а кветкам і паловыхопіць. Яна не вельмі любіла сваекветкі, але ж усё роўна з імі былоне так самотна.

Апроч таго пальцы ў чалавека здзiравымі туфлямі былі тонкія. Апаколькі Інэса Рычардаўна лічыласябе жанчынай спрактыкаванай, товедала, на што трэба звяртаць увагу.Па яе словах, рукі заўсёды выдаюцьсапраўднага мужчыну са статкубараноў, якія толькі і ведаюць, кудысваімі бруднымі граблямі пры-чапіцца. Але больш за ўсё ёй пада-балася ягоная акуратнасць. Якскрупулёзная жанчына, ІнэсаРычардаўна захаплялася чысцінёй.І заўсёды магла знайсці тэму длягаворкі з сабе падобным. А калі зчалавекам ёсць аб чым пагутарыць,лічыла яна, гэта першы доказ таго,

Homo incertac origins

Page 7: Дзеці Фуко # 4

Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 7

што чалавек адукаваны, а значыць ікультурны. На культурных людзейёй вельмі шанцавала: цэлы паверхпенсіянераў і нейкі «завумны»сабака, які быццам бы мог раз-маўляць. Ведаў два словы і тыя па-нямецку. Таму і мянушку яму даліадпаведную - Немец. Хтосьці яготак клікаў за ягоныя два словы, ахтосьці лічыў, што нічога ён не ўмееі ўвогуле маўчыць, як немец. Алехто тамака ведаў гэтай нямецкаймовы… Толькі што той сабака.

- Цікавыя, цікавыя думкі. Аможа, мне не купляць, а зайсці дыўзяць? Я ж не за смеццем якім іду.Мне патрэбна добрая тоўстаякніжка. Каб раман які. Каб пісьмен-нік вядомы. Мо, Дастаеўскагаўзяць? Сапраўды, вазьму “Ідыёта”,бо я сам зараз, як той ідыёт, са ваіміпенсіянерскімі замашкамі. Божачкі,аб чым я думаю. Ну, навошта мнегэта. Хіба я кепска жыву? З кожнагазаробку я набываю сабе кніжку,якую чытаю да наступнага заробку.У мяне самая багатая бібліятэка ўдоме. І ўсе кніжачкі - як на падбор.Хоць кнігарню сваю адчыняй.Божачкі, я ж нават пальцы не слінюкалі старонкі гартаю. Але ж дачкамяне так папракала. Не трэба былоз ёй сварыцца з-за таго Сартра,якога яна бацвіннем запэцкала. Дыі вокладка тамака мяккая. Хто гэтажарэ, калі кніжкі чытае? Хіба толькісвінтухі якія. Вучыў яе жыццю, атолку няма. Як уваб’е сабе ў галавушто, дык і слова ёй не кажы. А мо,

я ўжо стары? Мо, з глузду з’ехаламая бесталкоўка? Мо, яна… мо,дачка мела рацыю? Усё жыццё ятрасуся над гэтымі кніжкамі. Берагуіх, як зубы залатыя. Не тое штоалоўкам, пальцам лішні раз баюсядакрануцца. Сваруся з-за іх заўсёды.Прадавачкі мяне ўжо на дух непераносяць. Бо ў кнізе скарг іпрапаноў кожны месяц з’яўляеццамой роспіс з чарговай скаргай.Дачка мне так і сказала, што хуткаперад маім носам усе мясцовыякнігарні зачыняць пачнуць. Апотым яшчэ дадала, што я старыідыёт. Відаць, дачка ўсё-ткі меларацыю.

Стары чалавек крочыў па дарозеу сваіх дзiравых туфлях. Часамхалодныя ногі грызлі сутаргi. Алегэта яго болей не цікавіла. Усё сваёжыццё ён пражыў, як чужое. І заразягонае бязглуздае існаванне на-гадвала любую кніжку з чыёй-небудзь пыльнай паліцы. І зусім немела значэння, добра яе захоўваліці ўся яна была запэцканая бац-віннем. І ён разумеў, што дачка меларацыю. Бо нічога не мела значэння,як не было аніякага сэнсу ў ягонымжыцці. І якая розніца ў тым, штоўсе кніжкі засталіся амаль новымі,бо, калі ён памрэ і дачка будзедарыць іх сяброўкам на свята, ніхтонават не даведаецца, што калісьцііх трымаў ён.

- Ці ж мае яно апраўданне,Інэса Рычардаўна? ÄÔ

Homo incertac origins

Page 8: Дзеці Фуко # 4

Äçåö³ Ôóêî # 2 (04) 8

ÑîíУдалечы сунецца нейкі цягнік. Мае сны

робяцца страшнымі. Я саджуся ў яго. Чорныдождж ляпае па вокнах. Шэптам у вушы. Аён едзе. Ці спытацца, куды? Я не ведаю, дземне сыходзіць. Гэты цягнік падаецца мнежудасным. Раптам ён спыняецца і стаіць. Янарэшце сыходжу. Дзе я? Гэтая цемень есцьвочы. Яна падыходзіць ззаду і нешта га-ворыць. Дрэвы. Іх амаль не відаць. Я азіраюсяпа баках. Нічога не відаць. Позірк. Язаўважыла нечы зацікаўлены позірк. Ённазіраў за мной з-за нейкіх кустоў. Ён грызпазногці ад гэтай зацікаўленасці і пытаў, хтоя. Выбегла дзяўчына. Я не ведаю, хто яна іадкуль. Я ўвогуле першы раз яе бачу. Алевакол нікога. Яна падаецца выратавальніцай.Дзяўчына нешта пытае. Я пагаджаюся з ёй.Але ці станоўчы мой адказ? Яна знікае. Янічога не бачу. Яшчэ некалькі разоў дзяўчынапаказалася мне. Вочы. Вялікія вочы, якія ў

дзяцінстве баяліся цемры. Відаць, яны некалібылі там. У тым зачараваным лесе. Іх хтосьцітрымаў. Яно бяжыць. Ірве свае сінія жылы,але бяжыць. Ад чаго ці ад каго яно хоча ўцячы?Ногі робяцца ватнымі. Пульс б’е ў скроні. Гэтыашалелы стук нагадвае кроплі. Маленькіякроплі, якія накаляюць твае нервы. Яныкапаюць. Не. Яны ўсяго толькі пытаюцца ўцябе. Ці не пара табе ісці? Збірайся. Мы нежадаем цябе бачыць. Няўжо ты не разумееш?Няўжо не чуеш у нашым голасе ліслівасці?Прэч.

Раптоўна расплюшчыла вочы. Белае неба.Цэлую ноч быў дождж? Азірніся. Ты зна-ходзішся ў сваім пакоі. У цябе ніколі не былобелай столі. Клетачка. Ты памятаеш яе? Тыпамятаеш сваю карычневую столь у клетачку?Ён прыходзіў адтуль. Ён прыходзіў з захаду.Адтуль ты уцякаеш? Адтуль бяжыць тваёсэрца? Прачніся. Бум.

ТРАПЯТКОЕ СЭРЦА ДРЫЖЫЦЬ І Б'ЕЦЦА. ЯНО КУДЫСЬЦІ СПЯШАЕЦЦА. ДЫ ТОЛЬКІНЕ ПАСПЯВАЕ.

ТЭКСТ: ВОЛЯ БАРКОЎСКАЯ

Äçåö³ Ôóêî галоўны рэдактар: Вольга Баркоўскаянамеснік рэдактара і вёрстка: Юрый Касценькарэктар: Наталля Віктараўна Заяц

к.т.: +375 29 8737538, +375 33 6028285э-адрас: [email protected]

Рэдакцыя можа друкаваць з мэтай абмеркаваннякавання матэрыялы, да якіх ста-віцца крытычна, і адказнасці за іх не нясе.Пры перадруку спасылка на "ДФ" абавязковая.# 2 (04) кастрычнік 2009

ÄÔ