Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

10
Музычная прэмія "Даём рады" 1 лютага 2013 года. Ідэя і рэалізацыя: Еўрарадыё і БМА

Transcript of Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Page 1: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Музычная прэмія "Даём рады" 1 лютага 2013 года.

Ідэя і рэалізацыя: Еўрарадыё і БМА

Page 2: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Ад пачатку працы ў 2006 годзе Еўрарадыё адсочвае выбуховыя беларускія рэлізы, яскравыя канцэрты (больш за 2000), фестывалі (каля 100) ды іншыя навіны беларускай андэграўнднай музыкі. Музычныя вынікі года мы падводзілі не раз, але сёлета ўпершыню вырашылі ўвасобіць іх ва ўрачыстай цырымоніі — музычнай прэміі “Даём рады”.

Page 3: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

• Мэта прэміі — прыцягненне ўвагі да поспехаў беларускай андэграўнднай музыкі.

Page 4: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Задачы:

• 1. Адзначыць выбітныя дасягненні беларускіх музыкаў. • 2. Заахвоціць музыкаў да творчасці ўнутры і для Беларусі. • 3. Звярнуць увагу публікі не толькі на музычны складнік беларускай

альтэрнатывы, але і на так званую "свецкую хроніку".• 4. Праналізаваць вынікі дзейнасці Еўрарадыё па прасоўванні беларускай

музыкі (статыстыку праглядаў матэрыялаў ды запамповак альбомаў) ды адзначыць гурты, якія найбольш паўплывалі на аўдыторыю.

• 5. Прыцягнуўшы сяброўскія ды прафесійныя рэсурсы студыі "Осмас" ды ўкраінскага тэлеканалу A-One дапамагчы вартым калектывам запісаць ды прасунуць новыя трэкі ды кліпы.

• 6. Яшчэ не рэалізаванай, але моцна жаданай засталася задача зладзіць рэгіянальныя музычныя прэміі пад эгідай "Даём рады", перамогі ў якіх давалі б права паўдзельнічаць у асноўнай, фінальнай цырымоніі.

Page 5: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Выкананне: выбар намінантаў і пераможцаў прэміі ажыццяўляўся музычнымі экспертамі Еўрарадыё, пасля была зладжаная вялікая інфармацыйная кампанія на Еўрарадыё ды сяброўскіх парталах. Фінальнай падзеяй стала ўручэнне статуэтак “Даём рады” і канцэрт 1 лютага ў клубе Re:public. Яго наведала прыблізна 500 слухачоў і каля 200 запрошаных музыкаў, журналістаў ды вядомых асоб.

Page 6: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Вынікі музычнай прэміі: • “Дэбют 2012” — Clover Club• “Надзея 2013” — Re1ikt• “Музычнае відэа 2012” — V E G E T A B L E S – “Baloo”• “Фестываль 2012” — “Пікнік.by”• “Сінгл 2012” — Avias "Смецце"• “Непатанаючая легенда” — “Рок-каранацыя”• “Сольны выканаўца 2012” — Зміцер Вайцюшкевіч• “Альбом 2012”: “Futuremental” ад Yellow Brick Road,

“Сквозь говно” ад “Дай Дарогу!” і “Не існуе” ад Akute.• “Гурт 2012”: “Дай Дарогу!” и Akute.

Page 7: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Значэнне: •Беларуская рок-музыка атрымала яшчэ адну гучную інфармацыйную нагоду, музыкі былі ўзнагароджаныя за свае высілкі, а гледачы атрымалі цікавы фестываль акурат пасярод зімовага музычнага зацішша.

Page 8: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Водгук прэсы:

"Першая музычная прэмія «Даём рады», заснаваная «Еўрарадыё», прайшла ў нефармальнай абстаноўцы, ненапружна і бяз патасу. Пры канцы ўручэньня падумалася — а як мы жылі дагэтуль бяз гэтых узнагарод.Музычныя прэмія «Эўрарадыё» ўвойдзе ў гісторыю, як самая карэктная і суб’ектыўная. Найлепшых у сур’ёзных і жартаўлівых намінацыях вызначалі без дапамогі журы, а перамога ў асноўных намінацыях «Альбом» і «Гурт году» былі падзеленыя між усімі прэтэндэнтамі, каб нікога не пакрыўдзіць."Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», для budzma.org "Адпачатку было зразумела, што прэмія “Даём рады” не можа стаць проста яшчэ адной суб’ектыўнай музычнай узнагародай. Маладая таленавітая каманда журналістаў Еўрарадыё паклапацілася і пра “нестандартныя ракурсы”. У выніку былі адзначаныя самыя дзіўныя і пазітыўныя падзеі, што адбыліся на беларускай сцэне ў мінулым годзе. "Ася Паплаўская, naviny.by

Page 9: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Водгук публікі:

Page 10: Euroradio.fm k 1-музычная прэм_я даём рады

Адрас: Мінск, вул. К. Маркса, 15, офіс 403Тэл. рэдакцыі: +375 17 321 22 99

e-mail: [email protected]: DJ_EURORADIO

ICQ: 362 100 740Twitter: euroradio

 ДЗЯКУЙЗА ЎВАГУ!