E5 04, J-1_13. Новы год у спальным раёне
-
Upload
sergey-skorokhod -
Category
Documents
-
view
6.056 -
download
7
Transcript of E5 04, J-1_13. Новы год у спальным раёне
«Новы год у спальным раёне»
Віртуальны чатырохпавярховік на ўскрайку тыповага беларускага гораду паказвае жыццё спальнага раёну ў святочныя навагоднія дні. У 32 інтэрактыўных міні-сюжэтах адлюстраваныя прыгоды рэальных і казачных персанажаў: ад Санты і вясёлага лася да малалетніх хуліганаў і прыезду пажарнай машыны, ад рамантычных свечак і ёлак да студэнтаў-растаманаў.
Сярод сюжэтаў асаблівая ўвага нададзеная адметным і зразумелым найперш беларусам выявам. Новы год — яшчэ і нагода падводзіць вынікі году. Так, на трэцім паверсе да свята рыхтуецца сям’я, што на ўвесь будучы год запаслалася грэчкай, цукрам і алеем, якія сталі адным з «прадуктовых» сімвалаў году праз эканамічны крызіс. А моладзь у кватэры на першым паверсе святкуе Новы год пад песні забароненага «Ляпіса Трубяцкога» — навіны пра адмены канцэртаў гуртоў з ананімнага чорнага спісу сталі рэгулярнымі. У той жа час нехта яўна не вытрымаў глядзець штогод аднолькавы зварот ды песні года па тэлебачанні ды проста выкінуў тэлевізар у вакно.
Інтэрактыўны мультфільм пра Новы год у спальным раёне тыповага беларускага гораду
E-5. Іншая інтэрактыўная рэклама і лічбавыя рашэнні (гульні, рэклама для мабільных тэлефонаў, смартфонаў і інш.)
Аўтар: Воля Кузьміч / 2012 годПрадукт, паслуга, што рэкламуецца: Інтэрактыўны мультфільм
Лінк імкліва разыйшоўся па сацыяльных сетках, а таксама прыцягнуў увагу беларускіх онлайн-медыяў. Наведвальнасць пэйджу толькі ў першы дзень публікацыі склала болей 5000 унікальных наведвальнікаў, а агульная колькасць наведванняў цяпер — болей 30 тыс. Колькасць «расшарванняў» старонкі ў сацыяльных сетках склала амаль паўтары тысячы і працягвае расці.
Праект размешчаны на паддамене моладзевага інфармацыйнага праекту Generation.by і адной з мэтаў меў прыцягнуць увагу наведвальнікаў да сайту і ўмацаваць яго імідж як пляцоўкі, якая выкарыстоўвае нестандартныя творчыя рашэнні.
→ Наведаць «Новы год у спальным раёне» http://city.generation.by/2
Не забудзьце ўключыць гук!