20 Iibol.org/site/wp-content/uploads/2019/03/iBOL-Overview-Belarusian.p… · ландшафты,...

2
2010 2015 2019 2025 2045 20 МЛН ВIДАЎ 2,5 МЛН 0,5 МЛН BARCODE 500K 20 краiн BIOSCAN >30 краiн PLANETARY BIODIVERSITY MISSION >50 краiн СКАНАВАННЕ ЖЫЦЦЯ АХОП ВІДАВОЙ РАЗНАСТАЙНАСЦІ ХРАНАЛОГІЯ Вырашыць задачу планетарнага маштабу Наша планета незваротна змяняецца: знікаюць натуральныя ландшафты, парушаецца рэжым ападкаў, адступаюць ледавікі, закісляюцца акіяны. Змены ў навакольным асяроддзі і антрапагенны ўплыў вядуць да радыкальнай перабудовы і дэградацыі экасістэм ва ўсім свеце, што пагражае не толькі біясферы, але і цывілізацыі. Для распрацоўкі дзейсных прыродаахоўных мер і прадухілення экалагічных катастроф неабходна мець магчымасць адсочваць стан біяразнастайнасці ў рэальным часе і ў планетарным маштабе. Гэту задачу можна вырашыць, калі перайсці ад традыцыйных марфалагічных падыходаў у вызначэнні вiдаў да пабудовы сучасных лічбавых сістэм дыягностыкі на аснове ДНК. Сёння гэта стала магчымым, дзякуючы падліку магутнасці секвенатараў, знiжэнню кошту малекулярнага аналізу і развіццю вылічальных тэхналогій. ДНК-баркодзінг дазваляе дакладна вызначыць вiдавую прыналежнасць любога арганізма падчас хуткага і дакладнага малекулярнага аналізу. Дзякуючы гэтаму, стала магчымым “сканаваць” відавы склад масавых і калекцыйных збораў, выкарыстоўваючы вiдавую разнастайнасць арганізмаў як індыкатар змены навакольнага асяроддзя. Укараненне новых тэхналогій секвенавання ДНК зробіць гэты аналіз даступным не толькі навукоўцам, але таксама прыватным і дзяржаўным арганізацыям і нават аматарам прыроды. У выніку чалавецтва атрымае магчымасць ладзіць шырокамаштабную колькасную ацэнку структуры цэлых экасістэм і ствараць інфармацыйную базу для фарміравання стратэгій захавання біяразнастайнасці ва ўсім свеце. Міжнародная арганізацыя Міжнародны кансорцыум “Баркод жыцця” (iBOL) гэта аб’яднанне навукова-даследчых арганізацый, якое ўключае 30 нацый і працягвае павялічвацца. Ён заклаў асновы пабудовы сістэмы генетычнага біяманіторынгу яшчэ ў 2010 годзе. Першая фаза праекта кансорцыума, БАРКОД 500Т (BARCODE 500K) , была завершана да пачатку 2015 года, з фінансаваннем у 125 млн. долараў, і гэта дазволіла стварыць даведачную бібліятэку ДНК-штрыхкодаў па 500 тыс. відаў. У студзені 2019 г. iBOL запусціць праект БIЯСКАН (BIOSCAN) - сямігадовую фазу коштам $180 млн. У рамках праекта будзе вывучаны склад відавых комплексаў у 2500 месцах па ўсёй планеце і папоўнена даведачная база дадзеных, неабходная для інтэрпрэтацыі атрыманых вынікаў. Наша разуменне фізічнага свету зрабіла рух наперад з укараненнем лічбавага абсталявання. Сёння сістэмы геапазіцыянавання дазваляюць вызначыць дакладнае геаграфічнае становішча, а спадарожнікі фіксуюць найменшыя змены на паверхні планеты. Аналагічным чынам, масавае ўкараненне сістэм генетычнай дыягностыкі ператворыць наша разуменне біясферы, што дазволіць дакладна ацэньваць прасторава-часавы стан экасістэм у небывалым маштабе. БIЯСКАН закладзе аснову ПЛАНЕТАРНАЙ МІСІІ ПА БІЯРАЗНАСТАЙНАСЦІ (PLANETARY BIODIVERSITY MISSION), якая завершыць глабальную інвентарызацыю разнастайнасці жыцця і запусціць сусветную сістэму біяманіторынгу. Вынік Праз спалучэнне высокапрапускнога сенквенавання з магчымасцю ДНК-баркодзінга вызначаць віды арганізмаў, БIЯСКАН пачне дакументаваць дынаміку змены біямасы і разнастайнасці пад уздзеяннем такіх знешніх фактараў, як землекарыстанне, забруджванне і змяненне клімату. Гэтыя звесткі, сабраныя ў розных кропках планеты, якія прадстаўляюць спектр відаў раслін, жывёл і ўзроўняў антрапагеннага ўздзеяння, створаць інфармацыйную аснову для ацэнкі і мадэлявання змен у біясферы. Хоць зыходныя даследаванні ў рамках БIЯСКАНа будуць сканцэнтраваны на наземных біятопах, яны прывядуць да распрацоўкі методык, прыдатных таксама для даследавання прэснаводных і марскіх экасістэм.

Transcript of 20 Iibol.org/site/wp-content/uploads/2019/03/iBOL-Overview-Belarusian.p… · ландшафты,...

Page 1: 20 Iibol.org/site/wp-content/uploads/2019/03/iBOL-Overview-Belarusian.p… · ландшафты, парушаецца рэжым ападкаў, адступаюць ледавікі,

2010

2015

2019

2025

2045

20 МЛН ВIДАЎ

2,5 МЛН0,5 МЛН

BARCODE 500K20 краiн

BIOSCAN>30 краiн

PLANETARYBIODIVERSITYMISSION>50 краiн

СКАНАВАННЕ ЖЫЦЦЯ АХОП ВІДАВОЙ РАЗНАСТАЙНАСЦІ ХРАНАЛОГІЯ

Вырашыць задачу планетарнага маштабуНаша планета незваротна змяняецца: знікаюць натуральныя ландшафты, парушаецца рэжым ападкаў, адступаюць ледавікі, закісляюцца акіяны. Змены ў навакольным асяроддзі і антрапагенны ўплыў вядуць да радыкальнай перабудовы і дэградацыі экасістэм ва ўсім свеце, што пагражае не толькі біясферы, але і цывілізацыі. Для распрацоўкі дзейсных прыродаахоўных мер і прадухілення экалагічных катастроф неабходна мець магчымасць адсочваць стан біяразнастайнасці ў рэальным часе і ў планетарным маштабе. Гэту задачу можна вырашыць, калі перайсці ад традыцыйных марфалагічных падыходаў у вызначэнні вiдаў да пабудовы сучасных лічбавых сістэм дыягностыкі на аснове ДНК. Сёння гэта стала магчымым, дзякуючы падліку магутнасці секвенатараў, знiжэнню кошту малекулярнага аналізу і развіццю вылічальных тэхналогій.

ДНК-баркодзінг дазваляе дакладна вызначыць вiдавую прыналежнасць любога арганізма падчас хуткага і дакладнага малекулярнага аналізу. Дзякуючы гэтаму, стала магчымым “сканаваць” відавы склад масавых і калекцыйных збораў, выкарыстоўваючы вiдавую разнастайнасць арганізмаў як індыкатар змены навакольнага асяроддзя. Укараненне новых тэхналогій секвенавання ДНК зробіць гэты аналіз даступным не толькі навукоўцам, але таксама прыватным і дзяржаўным арганізацыям і нават аматарам прыроды. У выніку чалавецтва атрымае магчымасць ладзіць шырокамаштабную колькасную ацэнку структуры цэлых экасістэм і ствараць інфармацыйную базу для фарміравання стратэгій захавання біяразнастайнасці ва ўсім свеце.

Міжнародная арганізацыяМіжнародны кансорцыум “Баркод жыцця” (iBOL) — гэта аб’яднанне навукова-даследчых арганізацый, якое ўключае 30 нацый і працягвае павялічвацца. Ён заклаў асновы пабудовы сістэмы генетычнага біяманіторынгу яшчэ ў 2010 годзе. Першая фаза праекта кансорцыума, БАРКОД 500Т (BARCODE 500K), была завершана да пачатку 2015 года, з фінансаваннем у 125 млн. долараў, і гэта дазволіла стварыць даведачную бібліятэку ДНК-штрыхкодаў па 500 тыс. відаў. У студзені 2019 г. iBOL запусціць праект БIЯСКАН (BIOSCAN) - сямігадовую фазу коштам $180 млн. У рамках праекта будзе вывучаны склад відавых комплексаў у 2500 месцах па ўсёй планеце і папоўнена даведачная база дадзеных, неабходная для інтэрпрэтацыі атрыманых вынікаў.

Наша разуменне фізічнага свету зрабіла рух наперад з укараненнем лічбавага абсталявання. Сёння сістэмы геапазіцыянавання дазваляюць вызначыць дакладнае геаграфічнае становішча, а спадарожнікі фіксуюць найменшыя змены на паверхні планеты. Аналагічным чынам, масавае ўкараненне сістэм генетычнай дыягностыкі ператворыць наша разуменне біясферы, што дазволіць дакладна ацэньваць прасторава-часавы стан экасістэм у небывалым маштабе. БIЯСКАН закладзе аснову ПЛАНЕТАРНАЙ МІСІІ ПА БІЯРАЗНАСТАЙНАСЦІ (PLANETARY BIODIVERSITY MISSION), якая завершыць глабальную інвентарызацыю разнастайнасці жыцця і запусціць сусветную сістэму біяманіторынгу.

ВынікПраз спалучэнне высокапрапускнога сенквенавання з магчымасцю ДНК-баркодзінга вызначаць віды арганізмаў, БIЯСКАН пачне дакументаваць дынаміку змены біямасы і разнастайнасці пад уздзеяннем такіх знешніх фактараў, як землекарыстанне, забруджванне і змяненне клімату. Гэтыя звесткі, сабраныя ў розных кропках планеты, якія прадстаўляюць спектр відаў раслін, жывёл і ўзроўняў антрапагеннага ўздзеяння, створаць інфармацыйную аснову для ацэнкі і мадэлявання змен у біясферы. Хоць зыходныя даследаванні ў рамках БIЯСКАНа будуць сканцэнтраваны на наземных біятопах, яны прывядуць да распрацоўкі методык, прыдатных таксама для даследавання прэснаводных і марскіх экасістэм.

Page 2: 20 Iibol.org/site/wp-content/uploads/2019/03/iBOL-Overview-Belarusian.p… · ландшафты, парушаецца рэжым ападкаў, адступаюць ледавікі,

КіраўніцтваiBOL

Мэнэджмэнт

Фінансаванне

Канф

эрэн

цыі

Даведачная база дадзеныхБіяманіторынг

Выкарыстанне

Супр

ацоў

ніцтва

Стратэгія

Навукова-даследчы кіруючы камі

тэт

Савет дырэктараў

Краіны-ўдзельніцы

Члены асацыяцыі

Савет дырэктараўНа працягу першых пяці гадоў існавання iBOL, яго савет дырэктараў уключаў прадстаўнікоў арганізацый, якія фінансуюць кансорцыум. У новай фазе праекта, у сувязі з неабходнасцю актыўнага далучэння арганізацый, неабходных для дасягнення пастаўленых навуковых мэт, савет быў рэструктураваны. Зараз у яго ўваходзяць вядучыя прадстаўнікі найбуйнейшых арганізацый у галіне біяразнастайнасці і геномікі. Савет выконвае стратэгічную функцыю, ацэньваючы рух наперад навукова-даследчай дзейнасці складальнікаў праекта і даючы рэкамендацыі па яе паскарэнні.

Навукова-даследчы кіруючы камітэт

У навукова-даследчы кіруючы камітэт (Scientific Steering Committee, SSC) уваходзіць па адным прадстаўніку ад кожнай краіны-ўдзельніцы. Яны распрацоўваюць і распаўсюджваюць такія асноўныя навукова-даследчыя накірункі праекта, як «сканаванне» відавога складу і ўзбагачэнне даведачнай базы дадзеных. Акрамя таго, яны

курыруюць практычнае ўкараненне ДНК-штрыхкадзiравання ў розных

галінах. Акрамя каардынацыі навуковых даследаванняў, камітэт кожныя два гады

арганізуе Міжнародную канферэнцыю “Баркод жыцця”. Ягоныя прадстаўнiкi збіраюцца штогод

для абмеркавання прагрэсу і карэкціроўкі планаў.

Краіны-ўдзельніцыКраіны-ўдзельніцы задзейнічаны ў выкананні задач кансорцыума. Яны прадстаўлены вядучымі даследчыкамі і супрацоўнікамі ключавых арганізацый у галіне вывучэння і аховы біяразнастайнасці як у нацыянальным, так і ў планетарным маштабе.

Дадатковая інфармацыя (на англiйскай):Вэб-сайт iBOL.org

Электронная пошта [email protected]

АргенцінаАўстраліяАўстрыяБеларусьБразілія

ГерманіяЗлучанае КаралеўстваЗлучаныя ШтатыІндыяКалумбія

КанадаКітайКоста РыкаЛіванМексіка

НарвегіяНідэрландыНовая ЗеландыяПакістанПартугалія

Паўднёвая АфрыкаПеруПольшчаРумыніяСлавакiя

ТайландТурцыяФіліпіныФінляндыяФранцыя