мж грамадскі часопіс Ver2

18
Рэкламн ая кампані я для «Zewa»

Transcript of мж грамадскі часопіс Ver2

Page 1: мж грамадскі часопіс Ver2

Рэкламная

кампанія

для «Zewa»

Page 2: мж грамадскі часопіс Ver2

СП «Славянская бумага» ТАА

15 год на рынку тавараў папяровай прадукцыі, бытавой хіміі, гаспадарчых і сродкаў асабістай гігіены.

«Zewa»

ТАА «Сакавік-медыя»

Аўтары праекта:Аляксей Валахановіч, Уладзімір Руцкі

Заказчык

Брэнд

Рэкламнае

агентцтва 

Page 3: мж грамадскі часопіс Ver2

Распрацаваць і рэалізаваць ў рознічным гандлі нестандартную рэкламную кампанію, якая накіравана на прыцягненне ўвагі спажыўца да тавару на паліцы,

дыстанцыраванне ад канкурэнтаў,

павышэнне лаяльнасці кліента,

наладжванне больш давяральных адносін са спажыўцом,

як вынік — павелічэнне продажу.

Задача

Page 4: мж грамадскі часопіс Ver2

Апытанне выявіла:

са 137 рэспандэнтаў 70 % чытаюць у прыбіральні (3/4 з іх – мужчыны).

Даследванне 

У сярэднім 3 гады свайго

жыцця чалавек праводзіць у прыбіральні.

Page 5: мж грамадскі часопіс Ver2

Традыцыя гэта сфарміравалася ў той далёкі час, калі існаваў дэфіцыт паперы для прыбіральні і насельніцтва выкарыстоўвала замест яе аркушы друкаваных выданняў СМІ, знаёмілася з навінамі, не сыходзячы з месца.

Даследванне  Зараз жыхары

Мінска штомесяц выкарыстоўваюць

прыблізна 60 тон туалетнай паперы.

Page 6: мж грамадскі часопіс Ver2

Прыгаданы факт адыграў значную ролю ў фарміраванні культуры побыту некалькіх пакаленняў беларусаў.

Даследванне 

Page 7: мж грамадскі часопіс Ver2

Створаны прынцыпова новы часопіс, прызначаны спецыяльна для чытання ў клазеце і будзе распаўсюджвацца ў якасці падарункада туалетнай паперы «Zewa».

Рашэнне

На рынку Беларусі прысутнічаюць больш за 15 пастаўшчыкоў

туалетнай паперы.

Назіраецца высокі ўзровень канкурэнцыі

ў эканом, прэміум і суперпрэміум сегментах.

Мэтавая аўдыторыя: 90 % – хатнія гаспадыні, даход – сярэдні і вышэй,

узрост – 25—55 гадоў.

Матывацыя пакупкі: 1 – кошт,

2 – якасць, 3 – прэстыж.

Page 8: мж грамадскі часопіс Ver2

Грамадскі часопіс «МЖ»інфармацыйна-забаўляльнае выданне невялікага фармату.

190

190

Канцэпцыя часопіса

Page 9: мж грамадскі часопіс Ver2

Загалоўны матэрыял: інтэрв’ю са знакамітай асобай на тэмы быту, а таксама не заўсёды зручныя, часам і далікатныя тэмы.

Канцэпцыя часопіса

Page 10: мж грамадскі часопіс Ver2

Традыцыйна: госць рэдакцыі малюе аўтарскі лагатып для вокладкі новага нумара.

Аляксандр Памідораў Мая Кацнельсон і Яўген Булка

Канцэпцыя часопіса

Page 11: мж грамадскі часопіс Ver2

Канцэпцыя часопіса

Апроч таго: короткія нарысы на тэмы побыту, парады, гумар, навіны культуры, займальныя факты, аўтарскія калонкі, забаўляльны матэрыял.

Page 12: мж грамадскі часопіс Ver2

Пілотны нумар (299 паас.) распаўсюджваўся з упакоўкамі трохслаёвай паперы «Deluxe» у папулярных гандлёвых сетках Мінска. Паскарэнне рэалізацыі склала 20 % у асноўнай масы кліентаў.

Вынік

Page 13: мж грамадскі часопіс Ver2

Першы нумар (5000 паас.) распаўсюджваўся з пачкамі двухслаёвай паперы «ZewaПлюс» у рэгіянальнай гандлёвай сетцы, скарачэння тэрміну і павелічэння аб’ёму продажу не даў. Гэта значыць, што асноўны накірунак распаўсюджвання – буйныя гандлёвыя сеткі і гіпермаркеты сталіцы.

Вынік

Page 14: мж грамадскі часопіс Ver2

Другі нумар (5000 паас.) распаўсюджваўся з упакоўкамі трохслаёвай паперы «Deluxe» праз гіпермаркеты «ProStore» і «Корона». Прырост продажу ў адносінах да стандартнага склаў: 7 % у «Короне» і 11 % у «ProStore».

Вынік

Page 15: мж грамадскі часопіс Ver2

Ужо пасля выпуску першага нумара стала відавочна, што часопіс «МЖ» становіцца самастойнай рэкламнай пляцоўкай. Такім чынам, інструмент рэкламнай кампаніі трансфарміраваўся ў самадастатковы прадукт — унікальны сродак рэкламнай камунікацыі.

Дадатковы вынік

Page 16: мж грамадскі часопіс Ver2

Высокая лаяльнасць спажыўца:дармавое распаўсюджванне не выклікае раздражнення на рэкламу.

Гарантыя кантакту:увесь тыраж выдання даходзіць да чытача. Пакупнік робіць асэнсаваны выбар прадукта з падарункам.

Якасць контакту:часопіс трапляе ў прыбіральню, а гэта самае адасобленае месца ў доме. У адрозненне ад іншых сродкаў комунікацыі, чытача ў такіх зручных умовах амаль нішто не адцягвае ад няспешнага і ўважлівага азнаямлення з інфармацыяй, што прапануе часопіс. Такім чынам, «МЖ» не толькі гарантавана трапіць у рукі рэцыпіента, але і будзе прачытаны ім «ад дошчачкі да дошчачкі» разам з рэкламай.

Часопісу падуладны вольны час яго чытача:паколькі «МЖ» праляжыць у прыбіральні як мінімум да з’яўлення наступнага нумара, то ЎСЕ надрукаваныя матэрыялы, і рэкламныя таксама, будуць дэталёва вывучаныя. Знікае неабходнасць сціскаць рэкламныя тэксты да мінімуму, мажліва падрабязна апісваць свой тавар і перавагу яго якасцяў.

Перавага часопіса

«МЖ» як

рэкламнай пляцоўкі

Page 17: мж грамадскі часопіс Ver2

З улікам таго, што часопіс чытаецца ў самым інтымным месцы ў доме кліента, рэкламадаўца можа дазволіць сабе некаторыя вольнасці ў рэкламе. Гэта значыць, тры самых рухаючых рэкламных прыёму (секс, гумар, шок) будуць дарэчы і будуць станоўча прыняты.

Сама ідэя спецыяльнага часопіса для чытання ў прыбіральні настолькі нечаканая і пазітыўная, што нават рэклама ў такім выданні ўспрымаецца станоўча і з цікавасцю.

Перавага часопіса

«МЖ» як

рэкламнай пляцоўкі

Page 18: мж грамадскі часопіс Ver2

Дзякуем за ўвагу