Сапраўдны сябар -...

9
Зямля мая Зямля мая бацькоўская, Бяроза пад акном, Блакітныя азѐры, Прыгожы спеў шпакоў. Прасторы неабсяжныя Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае старонкі Нам з табою не знайсці! То ялінкі, то сасонкі Падпіраюць неба край. Залацістыя прасторы, Галасісты, шумны гай! Люблю старонку родную, Гасцінны, ветлы дом, Які завецца гучна Радзімаю маѐй! Салодкіна Вікторыя, ДУА”Сярэдняя школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура” Сапраўдны сябар Мы немаўляткамі з’явіліся на свет, Наперадзе – жыццѐ, вялікае, зямное. Які пакінем на зямлі мы след? Пытанне гэта вельмі не прастое. Здавалася, зрабілі першы крок, Выпрабаванне першае, цяжкое, Як паляцелі за гадком гадок Удалеч лѐсу, у жыццѐ зямное. Як лѐгка крочыць, калі сябар побач, Сапраўдны сябар, на ўсѐ жыццѐ, Надзейны, верны і дастойны, Спагадлівы і разумеючы ўсѐ. Што можа радавацца поспехам тваім, Што можа ўцешыць у горкую часіну, Адным ласкавым позіркам сваім Суняць адчай у хвіліны болю. Душы параненай, сыходзячай крывѐй, Не будзе ѐн наносіць раны, Настоем шчырасці, адданасцю сваѐй Наадварот, паможа і загоіць сам ѐн. Корсакава Ганна, ДУА”Сярэдняя школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура”

Transcript of Сапраўдны сябар -...

Page 1: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

Зямля мая

Зямля мая бацькоўская,

Бяроза пад акном,

Блакітныя азѐры,

Прыгожы спеў шпакоў.

Прасторы неабсяжныя

Квітнеючай зямлі.

Прыгажэйшае старонкі

Нам з табою не знайсці!

То ялінкі, то сасонкі

Падпіраюць неба край.

Залацістыя прасторы,

Галасісты, шумны гай!

Люблю старонку родную,

Гасцінны, ветлы дом,

Які завецца гучна

Радзімаю маѐй!

Салодкіна Вікторыя, ДУА”Сярэдняя

школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура”

Сапраўдны сябар

Мы немаўляткамі з’явіліся на свет,

Наперадзе – жыццѐ, вялікае, зямное.

Які пакінем на зямлі мы след?

Пытанне гэта вельмі не прастое.

Здавалася, зрабілі першы крок,

Выпрабаванне першае, цяжкое,

Як паляцелі за гадком гадок

Удалеч лѐсу, у жыццѐ зямное.

Як лѐгка крочыць, калі сябар побач,

Сапраўдны сябар, на ўсѐ жыццѐ,

Надзейны, верны і дастойны,

Спагадлівы і разумеючы ўсѐ.

Што можа радавацца поспехам тваім,

Што можа ўцешыць у горкую часіну,

Адным ласкавым позіркам сваім

Суняць адчай у хвіліны болю.

Душы параненай, сыходзячай крывѐй,

Не будзе ѐн наносіць раны,

Настоем шчырасці, адданасцю сваѐй

Наадварот, паможа і загоіць сам ѐн.

Корсакава Ганна, ДУА”Сярэдняя

школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура”

Page 2: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

Мая Беларусь

Беларусь – мой родны кут,

Мілавідны і цудоўны.

Сінявы нямала тут,

Хараства навокал поўна.

Глянь ты ўранку на палеткі –

Там блакіту перазвон,

Шапацяць, красуюць кветкі:

Васількі, фіялкі, лѐн.

Сонца яркае акіне

Неабсяжныя прасторы –

Заблішчаць празрыстай сінню

Рэчкі, ручаі, азѐры.

Край прыгожы беларускі

Ад Палесся да Сянна!

Я табою ганаруся

І люблю цябе здаўна!

Шлапакова Таццяна , ДУА”Сярэдняя

школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура”

Мая Радзіма

Маѐ сэрца любоўю пранізана

Да роднай, да шчырай зямлі,

Дзе рэчкі ільюцца празрыстыя,

Дзе птушкі жывуць у бары,

Дзе дрэвы магутныя, моцныя

Да сонейка цягнуцца ўвысь.

Народ да нас едзе і едзе

І нельга яго супыніць!

У парках зялѐных і чыстых

Жадаюць усе адпачыць

Ад шэрасці дзѐн і ад будняў,

Ад цяжкіх грымучых машын.

Люблю я краіну, дзе птушкі

Пабудзяць нас спевам сваім

На добры настрой і ўсмешку,

Каб бліжняму шчасце дарыць.

Гаравая Ганна, ДУА”Сярэдняя

школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура”

Page 3: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

Мой родны край, маѐ мястэчка!

К табе ляжыць маѐ сардэчка.

К табе прыціснуся душой –

І авалодае спакой…

Вось вабіць ранак – ціхі , золкі,

Блакіт ахутаў увесь прастор,

І льецца рэчка, вабіць бор…

Ружовы вечар зноў прыходзіць

І думы розныя наводзіць.

У небе месяц жоўты-жоўты,

І свецяць ярка-ярка зоркі…

У свеце лепшага кутка няма,

Дзе ўпершыню я ўбачыла бусла,

Адчула водар матчынай прыроды

І не сустрэла аніводнае нягоды!

Шубка Лаліта ,

ДУА”Сярэдняя школа№1г.Сянно імя

З.І.Азгура”

Рукі маці

Рукі маці не ведаюць стомы,

Рукі маці з дзяцінства знаѐмы.

Працавітыя рукі, дарагія вы мне.

Рукі маці калыхалі і люлялі мяне.

Параўнала б я вас з яснай зоркай,

Ды не! Нельга вас ні з чым параўнаць,

Рукі маці!

Мацюшова Аляксандра,

вучаніца Ходцаўскай ДССШ

Page 4: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

Дожджык

Льецца дожджык па дарозе,

І ў даль бяжыць ручай.

Палівае дождж агароды,

Каб там вырас ураджай.

Палівае дрэвы, травы.

Палівае ўсю зямлю.

Крочыць дожджык

Па дарозе,

Пяе песеньку сваю.

Мацюшова Аляксандра, вучаніца

Ходцаўскай ДССШ

Вянок Максіма

Шмат вершаў складзена вякамі,

Але за ўсіх мілей мне тыя,

Напісаныя землякамі,

Яны так сэрцу дарагія.

Купала, Колас, Багдановіч,

Іх словы льюцца, нібы песні,

Так мілагучна, адмыслова,

Нібы жаўрук у паднябессі.

І кожным зроблена нямала,

Будзь гэта Колас ці Купала,

А Багдановіч для асветы

Зрабіў найлепшае ў свеце.

Пясняр ѐн здатны, роздум вуглы,

Шкада, што з лѐсам быў пакутным,

Пакінуў у спадчыну нямала,

Так, як і Колас і Купала.

Ён вершы клаў прыгожа, лоўка,

Нібыта нам пяе салоўка,

Аднак, як кажуць, лепшых хтосьці

Ад нас хутчэй далей адносіць!

І склаў салоўка свае крыльцы,

Больш ѐн ніколі не вярнецца,

Вось толькі зборнік яго вершаў

Нам назаўсѐды застанецца.

Хай час бяжыць ад нас імкліва,

Гучыць усѐ ж ”Вянок” Максіма.

Гарнакова Кацярына, вучаніца

Машчонскай ДССШ

Page 5: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

Родная мова

Я вельмі, братцы, ганаруся,

Што нарадзілася ў Беларусі,

Жыву, вучуся і спяваю,

На роднай мове размаўляю.

Быў час – яе не прызнавалі,

Насміхаліся і не прымалі.

Пачэсна гонар адстаяла

І хутка ўжо дзяржаўнай стала.

Яна прыгожая, чароўная,

Адзіная і непаўторная.

Як у крынічцы вада чыстая,

Такая светлая, празрыстая.

“Прабачце,” “дзякуй”, “калі ласка”-

Усе гэтыя словы, быццам казка,

Нас вабяць шчырасцю, спакоем

У беларускай роднай мове.

Барадуліна Ганна, вучаніца

ДУА”Багушэўская СШ №1

Сенненскага раѐна”

Серакаротня

Цудоўнае месца:

Палі і дубровы.

Вясѐлую песню

Птушкі спяваюць.

Раскінулась возера Серакаратнянскае

У народзе так проста яго называюць.

Стаіць павольна белы бусел,

Будуе хатку там бабѐр,

Нават лебедзь прылятае

У сінявокі край азѐр.

Я ганаруся гэтым краем,

Мястэчкам зараз, дзе жыву.

«Заветнае», так міла клічуць

Гасцінна вѐсачку маю.

Барадуліна Ганна, вучаніца ДУА

”Багушэўская сярэдняя школа №1

Сенненскага раѐна”

Page 6: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

Мая родная вѐска

Многа ў свеце

прыгожых,

Прывабных мясцін.

Ну, а мне вельмі дораг

Куточак адзін.

Даражэйшы за вырай,

За сонечны рай

Мой любімы, мой

родны

Пожаньскі край!

Я люблю, калі бусел

На вежы клякоча,

Быццам клѐкатам ѐн

Расказаць штосьці хоча.

Аб Радзіме маѐй,

Дзе шчаслівыя дзеці,

Дзе ѐсць вѐсачка

Пожанькі –

Лепшая ў свеце.

Назва вѐсачкі гэтай

Заўсѐды са мной,

Ганаруся малой

Я радзімай сваѐй!

Нарадзіўся і вырас

Я ў гэтых краях,

Дзе вясѐлкі ўсмешкай

Гуляюць у вачах.

Беларусь мая

Беларусь мая сінявокая !

Лепшы край на планеце ўсѐй!

Ты з лясамі такімі зялѐнымі.

Захапляюся я табой.

Ты з такімі бяскрайнімі нівамі

І аблокамі белымі, чыстымі.

Ды і з сонцам такім зіхатлівым,

Што не адшукаць на планеце ўсѐй.

Беларусь мая сінявокая !

Захапляюся я табой!

Мацюшова Аляксандра,

вучаніца Ходцаўскай ДССШ

Дзе жыве працавіты

І добры народ,

І адкуль пачынаецца

Мой радавод.

Тут прырода прыгожая

Рознай парой –

І сцюдзѐнай зімою,

І ранняй вясной.

Улетку тут наліваюцца

Збожжам палі,

А вясною гуляюць

Гракі на раллі.

Летнім часам спявае

Жаўрук над зямлѐй,

І пануе вакол

Цішыня і спакой.

Мару, каб заўсѐды

Квітнела зямля

І каб вѐска любімая

Вечна жыла!

Антон Курс, вучань

Багданаўскай ДССШ

Page 7: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

Прызнанне роднаму краю

Мой родны кут, мой край прыгожы,

Ты для мяне адзін такі:

Надзвычай мілы, вельмі гожы,

Дзе казкі шэпчуць мне лясы.

Усѐ майму там сэрцу люба:

Азѐры, пожні і лугі,

Старыя дрэвы-веліканы,

Магутныя твае дубы.

Люблю цябе я вельмі моцна,

У душы маѐй ты назаўжды

Застанешся такім прыгожым,

Як і раней, як і тады.

І нават зараз ва ўспамінах

Перада мной ты зноў стаіш:

Твае прыгожыя даліны,

Твая напружаная ціш.

Люлю твае я ўсе дарогі,

Дзяцінства мілага шляхі,

Якія дожджык басаногі

Са мною побач прахадзіў.

Твае бясконцыя прасторы,

Якія ўлетку і зімой

Праменьчык сонечны, вясѐлы

Адорваў шчодрай цеплынѐй.

І для мяне ты значна болей,

Чым проста родны мой куток,

Ты – маѐ шчасце, мая доля

І думак трапяткіх выток.

Корсакава Ганна, ДУА”Сярэдняя

школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура”

Мая зямля

Мая чароўная краіна,

Мой родны кут, мая зямля.

Куток жаданы, сэрцу мілы,

І ў свеце лепшага няма.

Я так люблю твае прасторы

І неабсяжнасць спелых ніў.

А як мігцяць расінкі-зоры,

І жытніх хвалях пераліў!

Ты даражэй за ўсѐ на свеце,

Тут столькі згадак, таямніц,

А як тут добра сонца свеціць

У люстэрка чыстае крыніц.

Тут столькі красак, столькі свету –

На кожным кроку – адкрыццѐ,

Таму аддала б я за гэта,

Калі спатрэбіцца , жыццѐ.

Душа не можа памыліцца,

Не можа здрадзіць сэрца тут,

Таму ніколі не забыцца

Пра родны, мілы, слаўны кут.

Валуева Анастасія, ДУА”Сярэдняя

школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура”

Page 8: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

А што назваць Радзімаю?..

Сінь нябѐс. Барвянасць руж ці

Промняў перасветы?

Альбо зямлю, дзе ты не проста рос,

Яе любоўю строгаю сагрэты?..

Любові адрас пастаянны – ты,

Вачэй маіх жаданае святло.

О Беларусь, на небе дабрыні

Калі яно, імя тваѐ, узышло?

Ты – адрас нерастрачанай красы,

Ты мову захавала для вякоў,

Дзе чысціня світальнае расы

Не стрэсена з Купалавых радкоў.

Цябе нібыта неба нарадзіла,

Купалле ў вечарах азѐр лясных,

Таму і вочы ясныя на дзіва, -

Ты, Беларусь, найлепшая за ўсіх.

Не адно яшчэ з выпрабаванняў

Не схіліла камянѐў тваіх,

Дык няхай жа мінулае гляне

З-за світанняў тваіх хоць на міг!

Як ты грознай была ў ліхалецці,

Як гусцеў над пажарамі дым,

Бо ільды ўсе, снягі на планеце

Растапіць можна б вогнішчам тым!

Шматпакутная, блізкая мова

І размова ў нас, Беларусь!

Хай пасведчаць тамы Куляшова

І пацвердзіць Броўка Пятрусь.

За вершы Багдановіча, Купалы

Люблю. Яны, як зерне, упалі дбала

Ў раллю маѐй адданасці. Люблю

За мову, што ў вяках была і будзе,

Што ўся, як бор у думным перагудзе,

Як галасы рачнога крышталю.

Тут – Бацькаўшчына,

Сэрцу родны кут!

Мілей за ўсѐ мне гэтыя мясціны!

Тут – Бацькаўшчына,

Лѐгка дыхаць тут,

І твар матулі днее ад надзеі.

Варухнуцца ажно баюся я –

Міг не спудзіць бы незнарок –

Нада мною, над Беларуссю

Белы бусел ляціць... Здалѐк…

Шаціла Ірына, ДУА”Сярэдняя

школа№1г.Сянно імя З.І.Азгура”

Page 9: Сапраўдны сябар - senno-school1.belhost.bysenno-school1.belhost.by/wp-content/uploads/2015/03/sbornik.pdf · Квітнеючай зямлі. Прыгажэйшае

“На ветразях паэзіі”

Літаратурны

зборнік

(паэтычная

творчасць

вучняў)

Метадычнае

фарміраванне

настаўнікаў

беларускай мовы і

літаратуры

Сянно, 2014