Бяззлучнікавыя складаныя сказы
-
Upload
sergey-miranovich -
Category
Education
-
view
43 -
download
9
Transcript of Бяззлучнікавыя складаныя сказы
складаныя сказы, у якіх часткі аб’ядноўваюцца ў адно сэнсава-граматычнае цэлае без удзелу злучнікаў, а пры дапамозе інтанацыі і
сэнсавых адценняў.
У бяззлучнікавых складаных сказах могуць выражацца наступныя сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх адлюстроўваюць адначасовасць ці паслядоўнасць падзей:[Маўчала цішыня навокал], [драмаў трывожна спеў лясны] (Р. Барадулін).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, другая частка якіх паясняе ці ўдакладняе папярэднюю або ўказвае на прычыну таго, што вядома з папярэдняй часткі:
[Мне сніўся сон]: [лагодныя вятры ішлі шырока ў горад беласценны](С. Гаўрусёў).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх указваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік:
[Раптам бліснула маланка] – [стала відна як удзень] (С. Грахоўскі).
Змест другой часткі можа супрацьпастаўляцца зместу папярэдняй:[Клікнуць хацелася] – [голас замёр] (П. Броўка).
Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі ў бяззлучнікавых сказах
Нярэдка першая частка ўказвае на час (умову) таго, што гаворыцца ў наступнай:[Сціхне бура] – [ясна стане] (Я. Колас).
Сустракаюцца і такія бяззлучнікавыя сказы, у якіх другая частка заключае ў сабе выснову таго, што гаворыцца ў папярэдняй:
[Шумяць па-новаму дубравы] – [на край свой люба мне зірнуць] (Я. Колас).
калі другая частка раскрывае, паясняе ці дапаўняе змест папярэдняй:[Наказ бацькоўскі я збярог на Полаччыне і Палессі]: [не трэба мудраваць у лесе]
(Г. Бураўкін).
калі другая частка ўказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай:[Першыя кіламетры не здаваліся надта цяжкімі]: [пажыткі ў хлопцаў былі
невялікія] (А. Якімовіч).
калі другая частка дапаўняе першую, а паміж часткамі можна ўставіць спалучэнні слоў са значэннем успрымання тыпу ўбачыў, адчуў, падумаў,
разважыў і г.д.:[Апейка адчуў]: [цішыня зрабілася насцярожанаю] (І. Мележ).
Гэтыя словы могуць і апускацца, а двукроп’е ставіцца.
калі другая частка выражае прамое пытанне:[Хлопчык сцішыўся за тоўстым дрэвам]: [чалавек ці звер ідзе] (Р. Ігнаценка)?
калі першая частка заключае ў сабе абагульгяльны сэнс, а наступныя гэты сэнс раскрываюць. У такіх выпадках двукроп’е ставіцца звычайна пасля
першай часткі:[Зямля жыве]: [у бераг б’юць прылівы], [у вырай адлятаюць журавы] (С. Грахоўскі).
Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах на мяжы частак ставіцца:
Заўвага. Калі абагульняльны сэнс заключае ў сабе апошняя частка ў адносінахда папярэдніх, перад ёю ставіцца працяжнік:
[Ніжэй стала хадзіць сонца], [пажаўцела трава на паплавах], [збіраюцца стайкамі вераб’і] - [усё гаворыць аб наступленні восені] (В. Хомчанка).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх адлюстроўваюць адначасовасць ці паслядоўнасць падзей:[Маўчала цішыня навокал], [драмаў трывожна спеў лясны] (Р. Барадулін).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, другая частка якіх паясняе ці ўдакладняе папярэднюю або ўказвае на прычыну таго, што вядома з папярэдняй часткі:
[Мне сніўся сон]: [лагодныя вятры ішлі шырока ў горад беласценны] (С. Гаўрусёў).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх указваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік:
[Раптам бліснула маланка] – [стала відна як удзень] (С. Грахоўскі).
Змест другой часткі можа супрацьпастаўляцца зместу папярэдняй:[Клікнуць хацелася] – [голас замёр] (П. Броўка).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы
Нярэдка першая частка ўказвае на час (умову) таго, што гаворыцца ў наступнай:[Сціхне бура] – [ясна стане] (Я. Колас).
Сустракаюцца і такія бяззлучнікавыя сказы, у якіх другая частка заключае ў сабе выснову таго, што гаворыцца ў папярэдняй:
[Шумяць па-новаму дубравы] – [на край свой люба мне зірнуць] (Я. Колас).
калі часткі ўказваюць на хуткую змену падзей (у такім выпадку паміж часткамі можна паставіць злучнік і) або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік:[Раптам бераг адступае]– [луг зялёны вырастае] (М. Танк).
калі змест наступнай часткі супрацьпастаўляецца зместу папярэдняй і можна праверыць гэта, паставіўшы злучнік але:
[Рад бы госцю]– [хлеба шкада] (Прыказка).
калі ў сказе выражаюцца ўмоўна-выніковыя адносіны:[Дажджы пройдуць] – [грыбы вазамі вазі] (А. Кулакоўскі).
Калі другая частка заключае ў сабе мастацкае параўнанне:[Гаварыць пачаў] – [рэшата бобу на галаву высыпаў] (З газеты).
Працяжнік у бяззлучнікавых складаных сказах на мяжы частак ставіцца:
Заўвага. Выбар таго ці іншага знака прыпынку для пастаноўкі паміж часткамі ў бяззлучнікавым складаным сказе часта залежыць ад сэнсу частак сказаў і ад таго, якія з магчымых адносін хоча ўстанавіць аўтар тэксту:
І пайшла тут ходам поўным справа ў нас, усё гудзе (М. Калачынскі).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі
Бяззлучнікавыя складаныя сказыз аднатыпнымі часткамі
набліжаюцца да складаназлучаныхсказаў:
часткі могуць перадаваць падзеі, што адбываюццаадначасова:
Дарогі пахаваліся, слядоў нідзе няма, камусьна нешта жаліцца кудлатая зіма (М. Багун).
часткі могуць перадаваць падзеі, што адбываюццаў пэўнай паслядоўнасці, адна за адной:
На заломе выбухнуў велізарны клуб белаватага дыму, а за ім выкідваліся другія клубкі, следам за гэтым паказаўся паравоз кур’ерскага поезда (Я. Колас).
Адзначаюцца бяззлучнікавыя складаныя сказы,у якіх другая і наступныя часткі
развіваюць якое-небудзь слова ў першайчастцы ці ўсю першую частку:
Глянь, квітнеюць старыя таполі, песні новыя ціхапяюць, вецер буйны ўзняўся на полі, успаміны
ў сэрцы растуць (М. Багун).
Бяззлучнікавыя складаныя сказыз разнатыпнымі часткамі
набліжаюцца да складаназалежныхсказаў:
Адна сэнсава-граматычная частка патрабуе ад другой дапаўнення, тлумачэння,
удакладнення, паяснення, раскрыццяпрычыны або выніку дзеяння і інш.:
Сцяжынка збягае ў восень: кароткае лета прайшло (С. Грахоўскі).
Хочаш жыць у святле і цяпле – сам здабывай агонь для сябе (А. Вярцінскі).