Аселыя і пералётныя птушкі
Transcript of Аселыя і пералётныя птушкі
![Page 1: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/1.jpg)
Птушкі аселыя і пералётныя
![Page 2: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/2.jpg)
Па характары сезонных пералётаў
птушкі падзяляюцц
а на:АСЕЛЫХ
ВАНДРОЎНЫХ
ПЕРАЛЁТНЫХ
![Page 3: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/3.jpg)
Гэта птушкі, якія круглы год жывуць у адной і той жа мясцовасці. Некаторыя з
іх усё жыццё праводзяць у межах невялікай тэрыторыі. Да іх можна
аднесці вераб'я, голуба, каўку… Яны жывуць бліжэй да чалавека і маюць
дастаткова ежы і ўзімку, і ўлетку.
Аселыя птушкі
![Page 4: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/4.jpg)
Паўаселыя птушкі
Гэта птушкі, якія выводзяць птушанят у адной гнездавой тэрыторыі, а на пошукі ежы адпраўляюцца за яе межы. Зіму яны праводзяць у бліжэйшым наваколлі. Гэта сарокі, крумкачы... Частковая аселасць
уласцівая птушкам, якія добра забяспечаныя зімовым кормам.
![Page 5: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/5.jpg)
Вандроўныя птушкі
Гэта птушкі, якія пасля размнажэння пакідаюць гнездавую тэрыторыю і вандруюць, адлятаючы
ад дома на дзясяткі, сотні і нават тысячы кіламетраў. Яны ўвесь час пералятаюць з месца
на месца ў пошуках ежы. Кірунак бяруць звычайна ў бок цёплых кліматычных зон. Птушкі-вандроўніцы гэта сінічкі, попаўзні,
снегіры, амялушкі...
![Page 6: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/6.jpg)
Пералётныя птушкі
Гэта птушкі, якія пасля размнажэння пакідаюць гнездавую тэрыторыю і на зіму пералятаюць у
далёкія раёны за шмат тысячаў кіламетраў. Для іх характэрны не толькі вызначаны кірунак
і тэрмін пералёту, але і досыць выразна акрэсленая вобласць зімовак. Большасць птушак пералётныя: дразды, качкі, гусі,
берасцянкі, кулікі, чаплі, буслы…
![Page 7: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/7.jpg)
Як адлятаюць птушкі
Спачатку ляцяць птушкі, якія харчуюцца насякомымі (верасень-
кастрычнік). Пазней тыя, якія харчуюцца збожжам, а затым балотныя
і водныя птушкі. Аднымі з першых ляцяць беражанкі.
![Page 8: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/8.jpg)
Як птушкі ляцяць?
Вялікія птушкі звычайна ляцяць клінам – жураўлі, гусі, а меншыя чарадой. Шпакі, дразды і іншыя дробныя птушкі ляцяць скучанай зграяй. Адныя ляцяць днём –
буслы, жураўлі, драпежныя птушкі, ластаўкі, а іншыя ўначы – валасянкі,
сітаўкі.
![Page 9: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/9.jpg)
Пералёт птушак
Птушыная дарога далёкая і поўная небяспекі. Вельмі шмат птушак гіне
падчас пералёту. Толькі наймацнейшыя, самыя цягавітыя
дабіраюцца да цёплых краёў.
![Page 10: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/10.jpg)
Аселыя птушкі Беларусі
Дамавы верабей усім вядомы – на галаве шэры "капялюшык", горлачка чорнае, ад
дзюбы ідзе карычневая паласа. Спінка карычневая з чорнымі устаўкамі. Самка шэра-карычневая. Ад палявога вераб'я дамавы адрозніваецца шэрай галоўкай.
![Page 11: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/11.jpg)
Аселыя птушкі Беларусі
Галубы шырока распаўсюджаныя ў нашай краіне. Шызы голуб прывязаны да месца,
дзе нарадзіўся, таму, калі вывезці птушку ў іншую мясцовасць, яна вяртаецца да гнязда. Так прыдумалі "галубіную пошту". У галубоў
звычайна па 2 птушаняткі. Кормяць іх птушыным малаком.
![Page 12: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/12.jpg)
Аселыя птушкі Беларусі
Грак велічынёй з качку. Апярэнне чорнае з бляскам. Дзюба бялявая
зверху. Шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Даволі лёгка
вызначаецца па знешнім абліччы.
![Page 13: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/13.jpg)
Аселыя птушкі Беларусі
Шэрая варона – Corvus cornix. Велічыня і выгляд агульнавядомыя. Галава,
крылы і хвост чорныя, астатняе апярэнне цёмна-шэрае.
![Page 14: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/14.jpg)
Птушкі Беларусі
Вялікая сініца – Parus major. Аселая і вандроўная птушка. Шырока
распаўсюджаная на тэрыторыі краіны. Гняздо робіць ў дупле. Даволі лёгка вызначаецца па яркай афарбоўцы і
адносна буйнай велічыні.
![Page 15: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/15.jpg)
Аселыя птушкі Беларусі
Сарока – Pica pica. Буйней за голуба. Галава, спіна, крылы і хвост чорныя. Брушка, грудзі і плечы белыя. Хвост
доўгі, ступеністы. Голас – рэзкае стракатанне.
![Page 16: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/16.jpg)
Птушкі Беларусі
Снягір альбо гіль – Pyrrhula pyrrhula. Велічынёй з вераб'я. Верх галавы, крылы і хвост чорныя. Пёры вакол
хваста белыя, брушка ружова-чырвонае. У самак брушка шэрае.
Аселая і вандроўная птушка. Засяляе іглічныя лясы. Гняздо будуе на дрэве.
![Page 17: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/17.jpg)
Птушкі Беларусі
Попаўзень – Sitta europaea. Велічынёй з вераб'я. Спінка блакітнаватая, брушка белае, з рудымі бакамі, крылы і хвост бурыя. Аселая і вандроўная птушка.
Засяляе лясную зону. Гняздо робіць у дупле. Адзіная птушка, якая можа рухацца
па дрэве ўніз галавой. Адсюль і назва.
![Page 18: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/18.jpg)
Птушкі Беларусі
Амялушка – Воmbусillа garrulus. Апярэнне ружова-шэрае. Ад вока да
дзюбы чорная палоска. На галаве вялікі чуб. На канцы хваста папярочная жоўтая
паласа. Вандроўная птушка. Гняздо будуе на дрэве, харчуецца ягадамі і
пладамі.
![Page 19: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/19.jpg)
Птушкі Беларусі
У яловых ды іглічных лясах можна ўбачыць яркіх крыжадзюбаў. Яны
харчуюцца насеннем з шышак і гадуюць птушанят, якія сядзяць у гнёздах пад
густымі яловымі лапамі. Яны не баяцца маразоў. А калі не хапае ежы перабіраюцца ў іншыя, больш
ураджайныя, месцы.
![Page 20: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/20.jpg)
Птушкі Беларусі
Дзяцел – Piciformes. Доўгая дзюба. Афарбоўка пярэстая. Ёсць і аселыя, і
вандроўныя, і пералётныя віды. Засяляе лясную зону. Гняздо ўладкоўвае ў нары
альбо ў дупле. Далёка чуваць у лесе яго грук па дрэву.
![Page 21: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/21.jpg)
Птушкі Беларусі
Вушастая сава – Asio otus. Афарбоўка пёраў пярэстая. На галаве "вушкі" з
даўжэйшых пёраў. Совы шырока распаўсюджаныя ў нашай краіне.
Сілкуюцца грызунамі, якіх ловяць уначы.
![Page 22: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/22.jpg)
Птушкі Беларусі
Цецярук даволі буйная птушка, велічынёй з курыцу – маса самца да 1,5
кг, самкі да 900 г. Апярэнне самца чорнае, крайнія пёры хваста загнутыя. Жыве ў лясах з прасекамі і палянамі.
![Page 23: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/23.jpg)
А ці ведаеце Вы?
Вароны ня любяць чэрствы хлеб і заўсёды перад ужываннем размочваюць
яго ў лужыне.А звычайны сцярвятнік з Афрыкі бярэ ў дзюбу буйны камень і кідае яго на яйка
афрыканскага страўса.
![Page 24: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/24.jpg)
А ці ведаеце Вы?
Страўс закопвае галаву ў пясок, але не ад страху, а каб пазбавіцца ад дробных
насякомых, якія завяліся ў пёрах.
![Page 25: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/25.jpg)
А ці ведаеце Вы?
Гусі вельмі асцярожныя. Калі птушка адчувае небяспеку, то кладзецца на
зямлю, выцягвае шыю і ўважліва назірае. Як толькі небяспека
набліжаецца, яна ўскоквае і ўцякае.
![Page 26: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/26.jpg)
А ці ведаеце Вы?
Варона – адзіная птушка, якая ўмее правільна разлічыць свой палёт і таму
ніколі, у адрозненне ад галубоў, не пападае пад машыну.
![Page 27: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/27.jpg)
А ці ведаеце Вы?
Дацкія птушкі сваімі крыкамі пачалі пераймаць званкі мабільных тэлефонаў. Асабліва атрымалі
поспех у гэтым шпакі, якіх лічаць вельмі кемлівымі птушкамі. Адзін з супрацоўнікаў
тэлекамунікацыйнай кампаніі Strand Consult з Капенгагена назваў птушку, якая жыве ў яго садзе, Nokia, таму што яна вельмі спрытна перадражнівае тэлефон згаданай маркі.
![Page 28: Аселыя і пералётныя птушкі](https://reader036.fdocument.pub/reader036/viewer/2022062400/588821c81a28ab733a8b4aeb/html5/thumbnails/28.jpg)