Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История...

43
Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае - ўсходнееўрапейская дзяржава, якая існавала з сярэдзіны XIII ст. па 1795 год на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, часткова Украіны, Расіі, Латвіі, Польшчы і Эстоніі
  • Upload

    -
  • Category

    Documents

  • view

    228
  • download

    17

description

Кароткі агляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Прэзентацыя падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.

Transcript of Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История...

Page 1: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае -

ўсходнееўрапейская дзяржава, якая існавала з сярэдзіны

XIII ст. па 1795 год на тэрыторыі сучасных Беларусі і

Літвы, часткова Украіны, Расіі, Латвіі, Польшчы і Эстоніі

Page 2: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Беларускія землі сталіся стваральным ядром гэтай

моцнай сярэднявечнай дзяржавы. Сталіцамі Вялікага

Княства Літоўскага быў спачатку старажытны

Новагародак, а затым, заснаваная крывічамі яшчэ

ў XI ст., Вільня

Page 3: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Упершыню Новагародак упамінаецца

ў летапісах пад 1044 г. у сувязі з паходам

Яраслава Мудрага на Літву. З XIII ст.

Новагародак – цэнтр удзельнага княства

Page 4: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

У 1253 г. князь Міндоўг

каранаваўся ў Новагародку

як кароль літоўскі і

ўвайшоў у гісторыю

як заснавальнік

новай дзяржавы

Page 5: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Сын Міндоўга князь Войшалк

заваяваў Літоўскую зямлю, а

ў 1265 г. падпарадкаваў балцкія

землі Нальшчаны і Дзяволтву.

Гэта тэрыторыя і саставіла

аснову Вялікага Княства

Літоўскага

Page 6: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

У 1323 г. Вільня пераняла ў старажытнага Новагародка

ролю сталіцы. У Вільні знаходзіліся рэзідэнцыя вялікіх князѐў,

усе галоўныя дзяржаўныя органы і ўстановы

Page 7: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Тут звычайна збіралася вялікакняская Рада, найчасцей

праводзіліся паседжанні Сойму, падпісваліся важныя

міжнародныя дамовы. З 1416 у Вільні знаходзілася рэзідэнцыя

праваслаўнага мітрапаліта ВКЛ

Page 8: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

На чале дзяржавы стаяў вялікі князь,

або, як яго ад XV ст. называлі

дзяржаўныя дакументы,

гаспадар

Page 9: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

У палітычным, эканамічным і

культурным жыцці Вялікага

Княства дамінавалі беларускія

землі і наш народ. Цалкам

заканамерна беларуская мова

зрабілася ў краіне дзяржаўнай

Page 10: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

На ѐй гаварылі манархі ды іх двор,

на ѐй вялі справаводства ў

вялікакняскай канцылярыі і ўсіх

установах

Page 11: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

На старабеларускай мове ствараліся і

выдаваліся ўсе зборы законаў

дзяржавы ад Статута вялікага

князя Казіміра Ягайлавіча 1468 г.

да самага дасканалага ў Еўропе

Статута 1588 г.

Page 12: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

У 1529 г. пасля зацверджання на

Віленскім сойме афіцыйную сілу

набыў першы Статут. Ён

утрымліваў добра распрацаваныя

нормы дзяржаўнага, цывільнага,

сямейнага, крымінальнага і

працэсуальнага права

Page 13: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Юрыдычныя здабыткі

першага Статута працягнуў

і развіў новы збор законаў,

ухвалены ў 1566 г.

Page 14: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Вяршыняю еўрапейскай юрыдычнай

думкі XVI ст. стаў трэці Статут Вялікага

Княства. Праз усе 14 раздзелаў і 488

артыкулаў новага збору законаў праходзіла

ідэя праўнай дзяржавы, у якой усе органы

і службоўцы павінны дзейнічаць толькі ў

адпаведнасці з законам

Page 15: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Найвышэйшай магутнасці

Вялікае Княства дасягнула за

князем Вітаўтам. Ен быў

шчодра адораны якасцямі,

неабходнымі выдатнаму

дзяржаўнаму дзеячу таго часу:

палітычнай мудрасцю і

дыпламатычнымі здольнасцямі,

ваяўнічасцю і вайсковым

талентам, уладарнасцю і

прастатой у побыце

Page 16: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

За Вітаўтам нашая дзяржава

пачала біць уласную манету

Page 17: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Справе ўмацавання дзяржавы

паслужыла і ўтварэнне

Вітаўтам незалежнай ад

Масквы праваслаўнай

мітраполіі з цэнтрам

у Новагародку.

Першы мітрапаліт

Вялікага Княства Літоўскага

Рыгор Цамблак – вядомы вучоны,

кніжнік і прапаведнік

Page 18: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Вялікае Княства Літоўскае

мела разгалінаваную сістэму

адукацыі, у якую ўваходзілі

навучальныя ўстановы

розных ўзроўняў

Page 19: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Гістарычныя крыніцы

паведамляюць пра гарадскія

школы пры цэрквах і касцѐлах,

праваслаўных брацтвах і

пратэстанскіх зборах

Page 20: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Найбольшую актыўнасць у

пашырэнні асветы выяўляў

Ордэн езуітаў. Беларусь была

пакрытая цэлай сеткаю

іх школаў і калегіюмаў

Page 21: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Магчымасць атрымліваць вышэйшую адукацыю на

радзіме ў літоўскай моладзі з’явілася пасля адкрыцця

Віленскай акадэміі

Page 22: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Першы рэктар акадэміі –

Пѐтр Скарга – знакаміты

прапаведнік, пісьменнік і

красамоўца

Page 23: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

У 1753 г. у акадэміі была заснавана адна з першых у Еўропе

навуковых астранамічных абсерваторый

Page 24: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Князь Мікалай Радзівіл Сіротка перадаў акадэміі друкарскае

абсталяванне і шрыфты. Адчыненая ў 1586 г.

акадэмічная друкарня выдавала

на некалькіх еўрапейскіх

мовах падручнікі, слоўнікі,

навуковую літаратуру,

гістарычныя даследаванні,

мастацкія творы

Page 25: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

У 1781 г. акадэмія была пераўтворана

ў Галоўную школу

Вялікага Княства Літоўскага,

а пазней –

у Віленскі універсітэт

Page 26: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Еўрапейскіх вяршыняў у эпоху Рэнесансу дасягнула літаратура

Вялікага Княства Літоўскага.

Адным з першых здабыў славу на

радзіме і ў Еўропе паэт-лацініст

Ян Вісліцкі. Галоўнай тэмай яго

выдадзенай у 1516 г. паэмы «Пруская

вайна» была Грундвальская перамога

над Тэўтонскім ордэнам

Page 27: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Праз некалькі год пабачыла свет

паэма Міколы Гусоўскага

«Песня пра зубра»

Page 28: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Гамерам Вялікага Княства Літоўскага

называлі Мацея Стрыйкоўскага.

Галоўнай працай яго стала «Хроніка

польская, літоўская, жамойцкая і

ўсяе Русі» - першая друкаваная

гісторыя ВКЛ

Page 29: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Каля 20 выданняў у перакладах на розныя

Еўрапейскія мовы вытрымала кніга

«Перыгрынацыя».

Яе аўтар Мікалай

Крыштоф Радзівіл Сіротка

апісаў сваѐ падарожжа ў

Святую зямлю, пад час якога

ѐн наведаў таксама Крыт,

Кіпр, Сірыю і Егіпет

Page 30: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Славуты палачанін

Францыск Скарына пакінуў нашчадкам

23 перакладзеныя і выдадзеныя

па-старабеларуску біблейскія кнігі і

гэтым увѐў Вялікае Княства ў сям’ю

перадавых еўрапейскіх народаў

Page 31: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Друкаваная беларуская Біблія

Францыска Скарыны –

чацвѐртая ў свеце, выдадзеная

на жывой мове народа

Page 32: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

На эпоху Рэнесансу прыпадае

росквіт беларускага храмавага

дойлідства. У гарадах, мястэчках,

замках і манастырах будаваліся

храмы розных тыпаў

Page 33: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Спалучэнне заходнееўрапейскіх уплываў з мясцовымі

архітэктурнымі традыцыямі дало Беларусі велічныя

палацава-замкавыя

комплексы ў Міры,

Геранѐнах, Смалянах,

Нясвіжы, Гальшанах…

Page 34: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Нашыя продкі займалі ў Вялікім

Княстве Літоўскім высокія пасады

Выдатным дзяржаўным дзеячом

быў Леў Сапега – мудры палітык

і таленавіты дыпламат

Page 35: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Мікалай Радзівіл Чорны –

дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Найвышэйшым дыпламатычным

дасягненнем князя лічыцца

бяззбройнае далучэнне да

Вялікага Княства Куроніі і

Лівоніі (Інфлянтаў)

Page 36: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Мікалаем Радзівілам Чорным у Нясвіжы

была заснавана бібліятэка, якая налічвала

больш за 20 тысяч тамоў і лічылася самай багатай

прыватнай бібліятэкай

Вялікага Княства Літоўскага

Page 37: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Юры Радзівіл –

дзяржаўны дзеяч ВКЛ,

вялікі гетман Літоўскі.

Здабыў еўрапейскую

славу палкаводца,

атрымаўшы перамогі ў

трыццаці бітвах

Page 38: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Мікалай Радзівіл Руды –

вялікі гетман літоўскі, вялікі

канцлер літоўскі, праславіўся

ў бітве на рацэ Вуле.

Бліскучая вайсковая аперацыя

стала вядомай ва ўсѐй Еўропе,

прадэманстраваўшы

выдатную вайсковую

арганізацыю ў Вялікім

Княстве Літоўскім

Page 39: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Мікалай Крыштоф

Радзівіл Сіротка –

маршалак літоўскі,

ваявода трокскі і віленскі,

адзін з найбуўнейшых

землеўладальнікаў ВКЛ,

I ардынат нясвіжскі

Page 40: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Барабара Радзівіл –

знакамітая літоўская

прыгажуня. Была

жонкай вялікага

князя літоўскага і

караля польскага

Жыгімонта II Аўгуста

Page 41: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Цягам некалькіх стагоддзяў

Вялікае Княства Літоўскае

паспяхова бараніла сваю

незалежнасць ад захопнікаў

з захаду і ўсходу.

Ваяры Княства здабылі

бліскучыя перамогі

пад Грунвальдам, Воршай,

Кірхгольмам, Хацінам,

Палонкай…

Page 42: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

Пасля Люблінскай вуніі Вялікае Княства Літоўскае

зрабілася часткаю канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай

Page 43: Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай

Вялікае Княства Літоўскае

стала часткаю Расійскай імперыі